Гараць тарфянікі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Гараць тарфянікі

6 ноября 2014 - Александра Джежора
article1326.jpg

Засушлівае, без ападкаў і з замаразкамі  кастрычніцкае надвор’е стварыла даволі спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення пажараў у так званых экалагічных сістэмах. Зноў гарыць сухая перамёрзлая трава і іншая расліннасць, гараць тарфянікі.

Нядаўна выратавальнікамі ліквідавана гарэнне тарфяніка  на землях ААТ “Івацэвічы-агратэхсервіс” паблізу вёсак Руда і Сенькавічы. Гарэла сухая трава на плошчах  земляў СВК “Любішчыцы”, паблізу вёсак Быцень, Размеркі і Аброва на плошчах адпаведна Быценскага, Стайкаўскага і Аброўскага сельвыканкамаў, ва ўрочышчы “Старынка” на плошчах эксперыментальнай базы “Майск”, шэрагу іншых месцах.

Ліквідацыю такіх пажараў вядуць найперш самі выратавальнікі, але ніколі не застаюцца ў баку ад гэтай праблемы у ДУВП “Івацэвіцкае ПМС”, тыя ж сельгаскааператывы, лясгасы. Часта ў тушэнні ўдзельнічаюць  і мясовыя жыхары, якія, як і органы мясцовага самакіравання, занепакоены сітуацыяй, якая склалася. Зразумела, што па сухой траве ці пожні полымя імгненна падганяемае ветрам распаўсюджваецца на значныя плошчы, дабягаючы  да лясоў, торфапалёў. Калі час на тушэнне тарфяніку ўпушчаны, то адбываецца падземанае яго гарэнне, калі гарыць слой тарфяніку значнай таўшчыні. Яго тушэнне – надзвычай складаная задача. Тым болей, што торф, у адрозненні ад той жа травы, можа гарэць ва ўсіх накірунках незалежна ад сілы і нікірунку ветру, а пад глебай ён працягвае гарэць нават пад час дажджу і снегападу. У рэспубліцы зафіксаваны факты гарэння тарфяніку га Гомельшчыне нават у лютым.

Гарэнне тарфяніку ўстойлівае з-за малога рассейвання цеплыні ў атмасферу, а таксама дрэнным пранікненні вільгаці і здольнасці гарэць пры зусім нязначным доступе кіслароду. Пагэтаму, каб  ліквідаваць гарэнне тарфяніку, даводзіцца прыкласці многа намаганняў.

Запушчаныя з цягам часу землі сельвыканкамаў, адсутнасць належнага кантролю за станам падведамасных торфапалёў прыводзяць да вялізарных затрат. А яшчэ чалавечая бяспечнасць і абыякавасць. Як паказвае практыка, людзі працягваюць разводіць кастры, выпальваць сухую расліннасць на сенажацях, пожнях і рэшткі непрыбранай саломы на палях, праяўляюць неахайнасць пры курэнні, кідаючы незатушанымі запалкі ды акуркі, што зрэшты і прыводзіць  да ўзгарання торфу. Варта памятаць, што згодна з артыкулам 15.57. Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пожні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі ўзгаранняў на зямельных участках прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. І гэта ўсё незалежна ад пары года.

Валерый  Молаш, старшы   інспектар ГПіН  райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий