Гутаркі на тэму бяспекі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Гутаркі на тэму бяспекі...

26 апреля 2017 - Александра Джежора
article3104.jpg

 Івацэвіцкія выратавальнікі скарыстоўваюць кожную  магчымасць пагутарыць з насельніцтвам раёна аб бяспецы. Таму частымі сталі правядзенне так званых дваровых сходаў і сустрэч прадстаўнікоў райаддзела па НС з вяскоўцамі маланаселеных пунктаў у месцах стаянкі аўтамагазінаў.

            Вось і першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка каля аўтамагазіна па вуліцы Козінскай (самая доўгая вуліца аграгарадка) агр. Быцень сустрэўся з вяскоўцамі. Ён коратка расказаў ім аб сітуацыі з пажарамі ў населеных пунктах раёна. Дадаткова напомніў вяскоўцам аб мерах супроцьпажарнай бяспекі пры паленні смецця на падворках і прысядзібных участках, аб бяспечнай эксплуатацыі пячнога абсталявання, газавых і электрабытавых прыбораў. Напомніў, што недапушчальна пакідаць малых дзяцей без нагляду.

            Усе прысутныя атрымалі тэматычныя буклеты і памяткі, а Віталій Аляксандравіч адказаў на  пытанні жыхароў.

            Такія тэматычныя сустрэчы-гутаркі прадстаўнікоў раённай службы МНС з жыхарамі вёсак у месцах прыпынку аўтамагазінаў праходзяць на працягу красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий