Хутка фінал... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Хутка фінал...

article3035.jpg

 У Івацэвіцкім раёне праведзены апошні  адборачны занальны тур конкурсу “Юных знаўцаў пажарнай справы” сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ. На гэты раз спаборніцтва разгортвалася паміж камандамі ў складзе прадстаўнікоў сярэдніх школ Быценьскай зоны.

У конкурсе ўдзельнічалі  каманды  “Агеньчык” ДУА “Даманаўская СШ”, каманда “Цілі-Бом” ДУА “Быценьская СШ”, каманда “Іскрынкі” ДУА “Дабромысельскі д/с- СШ” і  яшчэ адзін “Агеньчык” з ДУА “Волькаўская СШ”. Спаборніцтвы разгарнуліся на сцэне Даманаўскага СДК, а іх праграма, як і папярэдніх  пяці адборачных тураў складвалася з сямі заданняў.

Па выніках спаборніцтваў юных вогнеборцаў журы прысудзіла  перамогу  камандзе “Агеньчык” у складзе вучняў 4 класа ДУА “Даманаўская СШ” : Насця Паўлоўская  (капітан каманды), Вадзім Кавалнўскі, Даніла Корза, Валерыя Журко, Каця Царэвіч і Ягор Юрэня. Ад каманды-пераможцы не на многа адстала каманда дабромысельскіх школьнікаў і заняла пачэснае другое месца. Рабяты з каманды “Цілі-Бом” ДУА “Быценская сярэдняя школа” адпаведна адзнакам конкурснага журы, у складзе якога, як і раней, прадстаўнікі райаддзела па НС, Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці, аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, заняла трэцяе месца. Чацвёрты рэзультат дзіцячых процівапажарных гульняў на сцэне належыць камандзе “Агеньчык” Волькаўскай СШ.

Усе каманды-пераможцы ўзнагароджаны Граматамі заснавальнікаў конкурсу: аддзелаў па НС, а таксама адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны прадстаўнік каманды, якая ўвайшла ў тройку лепшых, атрымаў асабісты прыз. Астатнім былі шручаны салодкія пачастункі.

Такім чынам сталі вядомыя ўсе шэсць каманд-фіналістаў, якія будуць змагацца  за званне лепшай каманды юных знаўцаў пажарнай справы раёна. Гэта каманды “Агеньчык” ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, каманда “Каланча” ДУА “Аброўская СШ”, Каманда “Экстрым” ДУА “Рэчкаўская СШ”, каманда “Саламандра” ДУА “Косаўская СШ” і яшчэ два “Агеньчыка” з Даманаўскай і Стайкаўскай сярэдніх школ. Спаборніцтвы пройдуць у маі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий