Хутка фінал — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Хутка фінал

article2311.jpg


Чарговы, чацвёрты па ліку,  адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы 22-га сезону дзіцячых супрацьпажарных гульняў на сцэне адбыўся ў глядзельная зале СДК агр. Даманава.

Яго ўдзельнікамі былі каманды “Цілі-Бом” ДУА “Быценская СШ”, “Іскрынкі” прадстаўлялі ДУА “Дабромысельскі д/сад-СШ”, дзве каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” – ДУА “Даманаўская СШ” і ДУА “Волькаўская СШ”. Згодна Палажэнню назвы каманд павінны адпавядаць назве школьнага клуба юных выратавальнікаў, гонар якога адстойвае каманда.

Прынцыповае і кваліфікаванае журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі райаддзела МНс, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДУА “Івацэвіцкі ЦДТ” і роаённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа, па выніках спаборніцтваў, якое складалася з шасці конкурсаў (з іх два – дамашняе заданне), вызначыла пераможцу – каманда “Агеньчык” ДУА “Даманаўская СШ”. З другім рэзультатам гульні прыйшлі да фінішу рабяты з каманды “Іскрынка” ДУА “Дабромысельскі д/сад-СШ”, а трэці рэзультат належыць камандзе “Агеньчык” Волькаўская СШ.

Усе каманды ўзнагароджаны граматамі аддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны прадстаўнік каманды, заняўшай прызавое месца, адзначаны падарункамі.  Прадстаўнікі каманды, якая не ўвайшла ў тройку лідараў, атрымалі  салодкі падарунак.

Наперадзе яшчэ два адборачныя туры і далей, у маі – фінальнае раённае спаборніцтва.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий