Хутка зімовыя канікулы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Хутка зімовыя канікулы

19 декабря 2014 - Александра Джежора
article1405.jpg

У раёне пагоршылася сітуацыя з пажарамі па прычыне дзіцячага свавольства. Калі ў мінулым годзе іх было зарэгістравана тры выпадкі, то ўжо сёлета такіх пажараў ажно пяць.

Дзеці з ліку малодшых школьнікаў падпальвалі ў вёсках Даманава, Падстарынь і Магіліцы. Напрыканцы верасня пажар па віне 3-гадовага хлопчыка, які прыехаў разам з маці да сваёй бабулі на выхадныя дні з Мінску, здарыўся ў Гошчаве. Тут жа адбыўся яшчэ адзін пажар па віне 10-гадовага Данілы, які ў той дзень  заставаўся дома без бацькоў пад наглядам старэйшай сястры, таксама школьніцы. І хоць урон ад пажару нязначны, усё ж здзўляе, што малы хаваў запалкі тут жа, у хляве, дзе абсталяваў сабе гульнёвы куток. Зрэшты, усе вогненныя здарэнні  па віне дзяцей адбываліся ў той час, калі дарослыя знаходзіліся дома, аднак дзеяннямі сваіх дзяцей і ўнукаў не цікавіліся.

Не выпадкова ў сітуацыі, якая склалася ў раёне з пажарамі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, выратавальнікаў трывожаць і зімовыя канікулы, якія распачнуцца напрыканцы снежня. Несумненна, што ў гэты прамежак часу пэўная колькасць дзяцей розных узростаў час ад часу будзе заставацца дома ў адзіноце. І толькі ад бацькоў залежыць, якія гульні на той час абяруць іх дзеці. Калі ў дадзеных абставінах улічыць Навагоднія ёлкі з электрагірляндамі ў дамах і кватэрах, іншую святочную атрыбутыку разам з піратэхнікай, прыкласці сюды распаленыя печы ды электраабагравальнікі і ўявіць побач малых дзяцей, то трывога выратавалькаў апраўдана. А таму, шаноўныя дарослыя, вучыце дзяцей правільным паводзінам і зрабіце іх вольны час, у прыватнасці зімовыя канікулы, бяспечнымі.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий