Яўген Ляшкевіч - пераможца абласной алімпіяды — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яўген Ляшкевіч - пераможца абласной алімпіяды

article2304.jpg


У Брэсце на базе гімназіі №4 адбыўся трэці, заключны этап абласной алімпіяды сярод школьнікаў па ведах асноў бяспечнасці жыццядзейнасці – “Школа бяспекі – 2016”. Ўдзел у ім бралі па шэсць прадстаўнікоў ад кожнага раёна, пры гэтым Баранавіцкі і Пінскі раёны былі падзелены на гарады і раёны, г.зн,. што з гэтых раёнаў было па дзве каманды. Па столькі ж каманд прадстаўлялі і г. Брэст.

Нагадаю, што наш раён прадстаўлялі ва ўзроставай групе 1-4 класы Марыя Лапко з ДУА “Сш №4 г. Івацэвічы” і Ігар Грэчны з ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Ва ўзроставай падгрупе 5-7 класаў Яна Белаблоцкая з ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і Кацярына Чараева з Руднянскай БШ. Старэйшую катэгорыю (8-11 класы) прадстаўлялі вучні СШ№4 г.Івацэвічы  Яўген Ляшкевіч і Даша Левашэня.

Абласная алімпіяда праводзілася ў два туры. Першы тур складваўся з тэарэтычнага конкурсу-тэсціравання, другі – з двух конкурсаў: медыцынскай падрыхтоўкі ў тэорыі і практыцы, фінальнага рашаючага этапу, у ходзе якога ў рабят была магчымасць выбраць сабе пытанні ў розных тэматычных блоках і рознага “кошту” – ад 2-х да 12-ці балаў. Адпаведна кошту ўзрастала і складанасць пытання.

Вучні нашага раёна паказалі добры ўзровень падрыхтоўкі: з шасці ўдзельнікаў пяцёра перайшлі ў другі тур. Пераможцы абласной алімпіяды вызначаліся па найбольшай суме набраных балаў па выніках усіх конкурсаў.

У выніку ва ўзроставай катэгорыі 8-11-х класаў першае месца зноў прысуджана адзінаццацікласніку ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Яўгену Ляшкевічу. Ён узнагароджаны дыпломам і каштоўным прызам.

Падарунак атрымала і вучаніцв 3”Д” класа ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Марыя Лапко, як самая малодшая ўдзельніца абласной алімпіяды.

Рэспубліканская алімпіячда па факультатыўнаму курсу “Асновы бяспечнасці жыццядзейнасці” – “Школа Бяспекі-2016” адбудзецца з 23 да 25 сакавіка  ў Мінску на базе камандна-інжынернага інстытута МНС РБ.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий