Яглевіцкі сельсавет - лепшы па супрацьпажарным стане — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яглевіцкі сельсавет - лепшы па супрацьпажарным стане

27 февраля 2015 - Александра Джежора
article1538.jpg

 


 

Адбылося выніковае пасяджэнне раённай камісіі пад старшынствам Андрэя Рэгеса, намесніка старшыні райвыканкама, па правядзенні агляду проціпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах раёна. Былі разгледжаны і абмеркаваны мерапрыемствы, праведзеныя за мінулы год  на тэрыторыі сельсаветаў у мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх.

 

Як было адзначана, суб’ектамі прафілактыкі праведзены абследаванні 21 852 жылых дамоў, з іх работнікамі райаддзела па НС – 8 400 дамоў. За выяўленыя парушэнні Правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 213 домаўладальнікаў, забаронена далейшая эксплуатацыя да выпраўлення становішча 86 ацяпляльных печаў, адключаны 51 участак пажаранебяспечнай электраправодкі.

Нездавальняючымі тэмпамі вялася прафілактычная работа на тэрыторыі Любішчыцкага сельсавета, дзе агледжана толькі 47 домаўладанняў ці 6,3% ад агульнай колькасці; Стайкаўскага, Целяханскага і Мілейкаўскага сельсаветаў, дзе праверана адпаведна 415 дамоў(31,9%), 866 дамоў (32,2%) і 273 дамы (42,9%). Сумесна з гарсельвыканкамамі і РАУС праведзена карэктыроўка групы рызыкі грамадзян. Зараз у раёне пражывае 471 грамадзянін дадзенай катэгорыі. На працягу мінулага года ва ўсіх гэтых домаўладаннях праведзена пажарна-прафілактычная работа, праведзена прафілактычная работа на пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

Аднак, як зазначыў начальнік райаддзела па НС Васілій Бацкалевіч, летась у жылым фондзе адбылося 56 пажараў з 61. Адзначаны рост колькасці пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём (плюс тры пажары), парушэння правіл пабудовы і эксплуатацыі ацяпляльных печаў (плюс шэсць пажараў). Адбылося значнае зніжэнне колькасці пажараў па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, зменшылася колькасць пажараў па віне малалетніх дзяцей. Адзначаны рост колькасці пажараў на тэрыторыі сямі сельсаветаў: Даманаўскага (семь супраць двух у 2013 годзе), Падстарынскага (восем супраць трох у 2013 годзе), Рэчкаўскага (чатыры супраць аднаго ў 2013 годзе), Любішчыцкага, Дабромысленскага, Мілейкаўскага і Аброўскага. Наогул,  пажараў не зарэгістравана толькі ў вёсках Яглевіцкага сельсавета (в.в. Яглевічы, Гічыцы, Галенчыцы, Ёлкі і пасёлку Бараны).

Па выніках пасяджэння раённай камісіі пераможцам зноў, як і летась, прызнаны Яглевіцкі сельвыканкам, таму пераходзячы Кубак застаўся ў Яглевічах. Другое месца прысуджана Аброўскаму сельвыканкаму, а трэцяе – у Косаўскага гарвыканкама.

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий