Яшчэ адна ахвяра пажару... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яшчэ адна ахвяра пажару...

9 ноября 2015 - Александра Джежора
article2060.jpg


На днях па прычыне курэння ў ложку загінуў нідзе не працуючы жыхар райцэнтра, 1978 года нараджэння. У выніку атручання прадуктамі гарэння на бальнічным ложку аказалася і маці гора-курца. Дарэчы, жанчына сама выклікала пажарных, адчуўшы а чацвёртай гадзіне ночы горкі пах едкага дыму.

У той жа дзень недзе каля двух гадзін падворак, дзе здарылася трагедыя, наведаў прадстаўнік раённай службы выратавання, якога выклікалі суседзі: іх непакоіў непрыемны пах дыму ад вогнішча, якое распаліў на падворку сын гаспадыні. Высветлілася, што ён спрабаваў атрымаць хоць якія грошы шляхам збору каляровага металу. На парушальніка, паколькі касцёр быў бізка да пабудоў, быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. Дарэчы, яшчэ адзін пратакол быў складзены на домаўладальнікаў у чэрвені за вялікую загрувашчангасць падворка розным згаральным смеццем.

Атрыманыя нейкія грошы за здадзены медны дрот з’явіліся сродкамі для набыцця ў аптэцы лекаў, якія ўтрымліваюць спірт.  Менавіта такія вадкасці часта ўжываў загінуўшы ў якасці спіртных напояў.

Шаноўныя жыхары раёна! Будзьце  пільнымі пры курэнні і наогул карыстані адкрытым агнём. Ніколі не курыце лежачы перад сном і не дазваляйце рабіць гэтага сваім родным. Нагадаю, што ў раёне праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам”. Жывіце бяспечна і цаніце жыццё.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы  прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий