Яшчэ адна ахвяра пажару – у Сенькавічах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яшчэ адна ахвяра пажару – у Сенькавічах

3 ноября 2014 - Administrator
article1320.jpg

Нягледзячы на шматлікія папярэджанні, выступленні супрацоўнікаў райаддзела па НС у сродках масавай інфармацыі, рэгулярныя агляды супрацьпажарнага стану жылля асаб, якія можна аднесці да так званай групы рызыкі, статыстыка працягвае папаўняцца новымі фактамі вогненных здарэнняў з трагічным зыходам. Чарговае адбылося ў вёсцы Сенькавічы, дзе каля двух гадзін дня вяскоўцы выявілі пажар па выходзячаму скрозь вокны і дзверы дыму з драўлянага дома мясцовай жыхаркі.

Суседзі забілі трывогу: выклікалі выратавальнікаў і  паведамілі, што ў хаце можа знаходзіцца гаспадыня. Інфармацыя пацвердзілася падчас ліквідацыі пажару: на падлозе жылога пакоя было знойдзена напалову абгарэлае цела гаспадыні, 1960 г.н. А яшчэ агнём засталіся пашкоджанымі сцены і маёмасць у гэтым жа пакоі. Прычына здарэння высвятляецца.

З пачатку года гэта ўжо восьмая ахвяра пажару ў нашым раёне. Пры гэтым пажараў з гібеллю людзей адбылося пяць.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий