Яшчэ адна ахвяра пажару — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Яшчэ адна ахвяра пажару

article1104.jpg

У ноч  на 9 чэрвеня здарыўся пажар у в. Соміна. Вяскоўцы выявілі яго, калі гарэў дах жылога дома, дзе жыла сямейная пара пенсійнага ўзросту. Неадкладна пазванілі ратавальнікам.  На момант прыбыцця (праз 8 хвілін) да месца здарэння пажарных Гортальскага ПАВП №13 дах дома быў цалкам ахоплены агнем, гарэла і ўнутры дома, адзначана і моцнае задымленне.

Падчас тушэння пажару звяном газадымаахоўнай службы на падлозе было знойдзена абгарэлае цела гаспадара, 1937 г.н. Як стала вядома пазней, гаспадыня змагла выбрацца праз акно самастойна да прыезду пажарных, а вось мужа выратаваць не здолела. У выніку пажарам знішчаны дах драўлянага дома, прагарэла перакрыццё, амаль знішчана маёмасць у хаце.

Гаспадары згарэўшага дома характарызуюцца суседзямі, ды і аднавяскоўцамі ўцэлым толькі з дадатнага боку.

Прычына ўзнікнення пажару і самі абставіны, што яго выклікалі, высвятляюцца.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГпіН райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий