Каб быць у добрай форме — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб быць у добрай форме

article434.jpg

 


 

Нядаўна на стадыёне “Юнацтва”  адбыліся раённыя спаборніцтвы санітарных і дабраахвотных пажарных каманд і дружын прамысловых прадпрыемстваў, сельгаскааператываў  і іншых суб’ектаў гаспадарання раёна. Такія спаборніцтвы  праводзяцца штогод ў мэтах павышэння ўзроўню падрыхтоўкі грамадскіх фарміраванняў грамадзянскай абароны, праверкі іх гатоўнасці да дзеянняў па прызначэнню ў экстрэмальных сітуацыях мірнага і ваеннага часу. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 санітарных дружын і 10 добраахвотных пажарных каманд.

 

 

Праграма турніру складалася з наступных этапаў: баявое разгортванне ад мотапомпы з падачай вады, пажарная эстафета 4х100 м. і агляд пажарнай тэхнікі.

Першае месца,  як і летась,  прысуджана камандзе добраахвотных пажарных папраўчай калоніі №22 у складзе А.В. Слясарчыка, А.І. Палій, А.К. Куіса, В.М. Гойшыка, Р.М. Сяўко, А.А. Пашкевіча і В.Г. Райко. Гэтай жа камандзе належыць і першынство ў пажарнай эстафеце 4х100 м. Пераможцы спаборніцтваў атрымалі грамату, грашовую прэмію і пераходны кубак.

 

Другое агульнакаманднае месца ў добраахвотнай пажарнай дружыны ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”, а трэццюю ступеньку ганаровага п’едысталу занялі прадстаўнікі ДЛГУ “Целяханскі лясгас”.

Лепшай у аглядзе пажарнай тэхнікі была каманда ААТ “Івацэвічдрэў”. Яе ўдзельнікі таксама атрымалі грамату і грашовую прэмію.

Лепшай санітарнай дружынай па ўсіх ацэначных паказчыках сёмы год запар стала каманда ААТ “Івацэвічдрэў” (камандзір Т.В. Радэня), якая хутка прадставіць наш раён на абласных спаборніцтвах.

 

Гэтай камандзе  таксама ўручаны пераходны кубак, грамата і грашовая прэмія. Другі рэзультат у сандружынніц ААТ “Даманаўскі ВГК” (камандзір дружыны Тамара Давыдзік). Трэццяе месца ў каманды СВК “Мілейкі”(камандзір С.А. Кікун). Лепшай у конкурсе насценнага друку прызнана каманда КУСП “Перамога” (камандзір Кацярына Чырко). Усе гэтыя каманды таксама ўзнагароджаны.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий