Каб нагадаць пра бяспеку... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб нагадаць пра бяспеку...

15 января 2018 - Александра Джежора
article3659.jpg

 У перыяд халадоў  супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС наведваюць жыллё вяскоўцаў. Яны  дапамагаюць гаспадарам сачыць за станам печаў і нагадваюць меры перасцярогі пры іх эксплуатацыі.

Так, інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Пархомік наведаў шэраг дамоў у агр. Гошчава, у якіх жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне і  інваліды. Наведваючы  дамы,  прадстаўнік раённай службы выратавання найперш аглядае стан печы ўнутры дома, а таксама дымаход на гарышчы і ацэньвае іх спраўнасць. Нагадвае гаспадарам ў абавязковым парадку і правілы пажарнай бяспекі, якія павінен выконваць кожны ўладальнік печы, каб пазбегнуць пажару.

Усе гаспадары печаў атрымалі і тэматычныя памяткі.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий