Каб навучыць школьнікаў бяспечнаму жыццю — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб навучыць школьнікаў бяспечнаму жыццю

8 октября 2013 - Александра Джежора
article657.jpg

 


Сёлета ў нашым раёне назіраецца рост колькасці пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём амаль удвая: 5 выпадкаў супраць трох летась. А таму з пачаткам новага навучальнага года і выратавальнікі, і педагагічныя калектывы ўстаноў адукацыі зноў узяліся за навучанне школьнікаў асновам бяспекі  жыццядзейнасці.

 Так, амаль паўсюдна прайшлі практычныя заняткі па эвакуацыі на выпадак пажару ці іншай якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі. У  ДУА “Волькаўская СШ” у кастрычніку аб’яўлены конкурсы на лепшыя малюнкі і вершы супрацьпажарнай тэматыкі, абноўлены куткі пажарнай бяспекі для вучняў. На працягу кастрычніка і першай паловы лістапада ва ўсіх укстановах адукацыі пройдуць тэматычныя кіналекторыі пад агульнай назвай “Пажар. Што рабіць?”. Аднак і падчас правядзення кіналекторыяў выратавальнкі не абмяжоўваюцца толькі гутаркай наконт карыстання агнем і  прагляду відэафільма.

 Кіналекторый пабудаваны на дыялогу паміж прадстаўніком службы выратавання і вучнямі, а завяршаюцца такія сустрэчы конкурсам загадак для выхаванцаў дзіцячых садкоў і малодшых школьнікаў, супрацьпажарнай віктарынай для вучняў сярэднага звяна і старшакласнікаў. Усе, хто дае правільныя адказы, атрымоўваюць прызы. Дзеці дэманструюць свае веды і ў нейкай меры кампенсуюць кошт білетаў на прагляд фільма. Такія сустрэчы ўжо адбыліся з вучнямі малодшых класаў ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, Волькаўскай СШ і Волькаўскім дзіцячым садку, Выганашчанскай і В.Целяханскай базавых школах, Падстарынскай СШ.

У той жа ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” створаны болей за 20 год таму і плённа працуе цяпер клуб юных выратавальнікаў “Агеньчык”, якім кіруе таленавіты педагог-арганізатар Лілія Кавалевіч. Клуб аб’ядноўвае 6 гурткоў у складзе якіх 78 вучняў. Удзельнікі клуба неаднойчы станавіліся пераможцамі шматлікіх конкурсаў і алімпіяд па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Ва ўсіх установах адукацыі працуюць гурткі юных выратавальнікаў, а ў сярэдніх школах працягваюць работу клубы юных выратавальнікаў-пажарных, якія налічваюць амаль дзве тысячы школьнікаў розных узростаў. Болей за адну  тысячу вучняў школ раёна з’яўляюцца прадстаўнікамі БМГАВП (Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных).

І выратавальнікі, і педагогі робяць усё для таго, каб дзеці не траплялі ў складаныя, небяспечныя для здароўя і жыцця сітуацыі. Да гэтай  справы актыўней павінны далучацца бацькі, дзядулі і бабулі.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіН райадддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий