Каб печ дапамагла сагрэцца, а не згарэць — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб печ дапамагла сагрэцца, а не згарэць

3 февраля 2014 - Александра Джежора
article851.jpg

З узмацненнямі  маразоў павялічваецца  колькасць пажараў у дамах і кватэрах па прычыне няспраўнасці ці няправільнага выкарыстання ацяпляльных прыбораў. Ужо ў сёлетнім студзені адбылося два пажары па віне печаў: у Івацэвічах і Целяханах. У адным выпадку з-за металічнай трубы дымахода загарэлася лазня, у другім з прычыны адсутнасці супрацьпажарных раздзелак адбылося ўзгаранне ў жылым доме.  Таму неабходна правільна імі карыстацца.

Найперш небяспеку ўяўляюць печы, якія па-ранейшаму застаюцца самай распаўсюджанай крыніцай цяпла ў большасці дамах вяскоўцаў. Па прычыне няправільнага карыстання ацяпляльнымі печамі ці іх няправільнай пабудове летась у раёне адбылося 8 пажараў. Пажары мелі месца ў Целяханах, Краглевічах, Соміне, Вольцы,  В.Аброўскай, і  іншых вёсках. Што цікава і адначасова трывожна: большасць пажараў здараліся па прычыне парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры паленні печаў. Найчасцей гэта выражалася ў выпадзенні вуголля з тапліўніка печаў, пакінутых распаленымі без догляду.

Распаўсюджаным парушэннем пры пабудове печы з’яўляецца адсутнасць процівапажарных раздзелак ды адступак ад корпусу печы да драўляных канструкцый пабудовы (сцены, перакрыццё). З цягам часу і моцных частых перапалаў драўляныя паверхні нарэшце загараюцца.

 Ніколі не пакідайце распаленую печ без нагляду  і заўсёды зачыняйце дзверкі печы. Не складвайце дровы на падлозе перад тапліўнікам, не дапускайце перапалу печаў у моцныя маразы і паклапаціцеся, каб усе згаральныя рэчы, у тым ліку і мэбля (асабліва ложкі і канапы) знаходзіліся падалей ад корпуса печы.

 Не завешвайце корпус печы дыванамі. Сачыце за станам корпусу печы і дымахода. Калі ў перыяд ацяпляльнага сезону тут з’явіліся трэшчыны, то тэрмінова ліквідуйце іх. Перыядычна ачышчайце дымаходы ад сажы, што тут накапляецца. Сажа мае асаблівасць ад вялікай тэмпературы зноў загарацца. Пры гэтым пад уздзеяннем вялікай тэмпературы ў дымаходзе з’яўляюцца трэшчыны, а гэта зноў жа тоіць небяспеку. Памятайце, што скарыстоўваць у якасці дымавых азбестацэментныя альбо металічныя трубы забараняецца

Ніколі не распальвайце дровы ў печы з дапамогай лёгкаўзгаральных вадкасцяў – пазбегнуць апёкаў наўрад ці ўдасца. Небяспечна паліць печы дровамі, даўжыня якіх  перавышае даўжыню тапліўніка. Не спяшайцеся зачыняць заслонку дымавой трубы, найперш пераканайцеся, што ў печы поўнасцю прагарэла і не засталося гаручага вуголля, асабліва, калі для палення скарыстоўваецца торфабрыкет. Часам у выніку атручання чадам на бальнічных ложках аказваюцца цэлыя сем’і. Крайне небяспечна абаграваць кладоўкі і склепы з гароднінай і бульбай вынесенымі туды тлеючымі вуголлямі (жарам), бо гэта пагражае  пажарам і зноў жа атручаннем чадам. І калі своечасова не будзе аказана дапамога, то можа наступіць смерць.

Строга выконвайце меры засцярогі і пры эксплуатацыі ацяпляльных катлоў на цвёрдым паліве. Яна амаль такія ж, як і пры эксплуатацыі звычайных печаў. Найперш, не ператварайце памяшканне кацельні ў нейкі склад, куды бывае знесена безліч розных згаральных рэчаў.

 

 Перасцярогі патрабуюць і электраабагравальнікі. Не дазваляйце малалетнім дзецям самастойна карыстацца імі.                                 

 

 Тыя ж патрабаванні тычацца і кацельных грамадскіх збудаванняў. Электраабсталяванне ў кацельні павінна быць спраўным, электралямпачкі абсталяваны плафонамі. Не сушыце на трубапровадах спецадзенне, рукавіцы і абутак. Уважліва сачыце за паказаннямі ўсіх датчыкаў і манометраў. Колькасць паліва ў памяшканні кацельні не павінна перавышаць норму сутачнага карыстання. Памяшканні кацельні павінны быць забяспечаны спраўнымі вогнетушыцелямі, а качагары павінны ўмець скарыстаць іх у выпадку пажару. Нельга пакідаць распалены кацёл без нагляду ці даручаць нагляд неабучанаму, выпадковаму чалавеку. Неварта ўсталёўваць тут якія небудзь ляжанкі, канапы і недапушчальна знаходжанне качагара на сваім працоўным месцы ў нецвярозым стане.

Асаблівай ўвагі у моцныя маразы патрабуюць сельскагаспадарчыя аб’екты. жывёлагадоўчыя фермы і механічныя майстэрні.  Днямі трывожнае певедамленне прыйшло з Ганцавіцкага раёна: тут у выніку начнога пажару ў цялятніку ў адной з гаспадарак загінулі 22 цяляці, а ратавальнікі паспелі выратаваць 62 цяліці ва ўзросце да 4-х месяцаў і каня. А значыць варта ўзмацніць кантроль за супрацьпажарным станам аб’ектаў сельгасвытворчасці. Неабходна правесці дадатковыя інструктажы з работнікамі, катэгарычна забараніць карыстанне адкрытым агнем у памяшканнях, курыць. Трэба ўтрымоўваць спраўнымі ўсе сродкі пажаратушэння, не дапускаць перамярзання сістэм вада і -цеплазабяспячэння, воданапорных вежаў, якія прыстасаваны для забору вады пажарнымі аўтамабілямі. Іх неабходна тэрмінова і надзена ўцяпліць. Усе пад’езды да пажарных гідрантаў павінны быць расчышчанымі, як і пад’езды да іншых крыніц вады. Маразы патрабуюць павышанага кантролю за станам энергазабеспячэння, забаронена прымяненне самаробных электранагравальнікаў. Сваю пільнасць павінны падвоіць вартаўнікі на фермах і механічных майстэрнях.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий