Каб старасць была бяспечнай — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб старасць была бяспечнай

6 февраля 2018 - Александра Джежора
article3715.jpg

 У рамках  мерапрыемстваў першага этапа  рэспубліканскай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш сустрэўся з грамадзянамі сталага ўзросту – наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН”. Сустрэча  была невыпадковай, бо, як добра вядома, менавіта людзі сталага ўзросту найчасцей церпяць ад пажараў, а то і становяцца іх ахвярамі.

Традыцыйна прысутным была даведзена аператыўная абстаноўка з пажарамі і гібеллю ад іх людзей па стану за першы месяц  бягучага года. Прадстаўнік райаддзела па НС расказаў аб самых распаўсюджаных прычынах узнікнення пажараў у жыллі і аб неабходных мерах засцярогі,  каб у  доме ці кватэры не здарылася пажару. Гаворка вялася аб  пільнасці і абачлівасці (якіх часам так нестае людзям сталага ўзросту) пры карыстанні адкрытым агнём: гэта найперш запалкі і запальніцы, бо часта грамадзяне пажылога ўзросту карыстаюцца запалкамі ці свечкамі з мэтай падсвяціць у цемры, замест таго, каб уключыць электрычнае святло. Многія сталыя людзі веруючыя і здараецца, што запаленыя ў  хатак свечкі пасля малення, пакінутыя без увагі, нярэдка становяцца прычынай пажару. Падчас сустрэчы было нагадана аб мерах бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў і спосабах іх тушэння ў выпадку загарання, а таксама аб пастаяннай пільнасці ў адносінах да малалетніх дзяцей – сваіх унукаў.

Сталыя людзі, нягледзячы на ўзрост, аказаліся даволі актыўнымі адказчыкамі на пытанні віктарыны і удзельнікамі прапанаваных гульняў.

Усе наведвальнікі дзённага аддзялення грамадзян сталага ўзросту атрымалі тэматычныя буклеты.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий