Каб замацаваць веды... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб замацаваць веды...

article4035.jpg

Амяльнянскія школьнікі, якія адпачывалі на працягу чэрвеня ў аздараўленчым летніку, які базіраваўся пры мясцовай школе, разам з  педагогамі наведалі івацэвіцкіх выратавальнікаў.

Цікавую і змястоўную экскурсію ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню!” для рабят правёў начальнік каравула ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Пархомік. Ён пазнаёміў рабят з тэхнікай і пажарна-тэхнічным узбраеннем выратавальнікаў, расказаў аб шэрагу ліквідаваных пажараў, якія разгараліся па розных прычынах. Аднак дзяцей цікавіла не толькі баявая работа выратавальнікаў, але і іх бытавыя ўмовы на працоўным месцы, адпачынак байцоў вогненнага фронту, нават пыталіся пра іх хобі.

Далей хлопчыкі і дзяўчынкі агледзелі выстаўку дзіцячых творчых работ і некаторыя былі прыемна ўражаны, знайшоўшы сярод шматлікіх малюнкаў, плакатаў і самаробак творы, зробленыя іх уласнымі рукамі. Інспектар ГПіУГ райаддзела нагадаў рабятам аб патрабаваннях правілаў супрацьпажарнай бяспекі, якія павінен выконваць кожны чалавек, каб не дапусціць вогненай бяды. Многа слоў перасцярогі прагучала і наконт небяспекі свавольстваў і лёгкадумства, якія часам уласцівыя дзецям, адпачываючым каля вады. Былі агучаны і засцерагальныя меры ў навальніцу і пры паходзе ў лес, уключаючы патрабаванні да адзення, якое чалавек апранае, ідучы ў лес, да дзеянняў на выпадак выяўлення ляснога пажару, альбо,  калі чалавек усё ж заблудзіўся.

Добрым дапаможнікам для болей трывалага засваення атрыманай дзецьмі інфармацыі былі тэматычныя мультфільмы і абучаючыя відэафільмы.

Усё гэта разам стварае аснову добрых дзіцячых ведаў па правілах бяспечнай жыццядзейнасці і, несумненна, у будычым прынясе многа карысці.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий