Каб жніво – без здарэнняў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Каб жніво – без здарэнняў

18 июля 2017 - Administrator
article3299.jpg

 У хуткім часе распачнецца масавая ўборка збажыны. У сувязі з пачаткам гэтых адказных сельгасработ прадстаўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС  штодня  перад пачаткам працоўнага дня наведваюць аб’екты аграпрамысловага комплексу.


 Пад пільным наглядам збожжаўборачныя камбайны, тэхніка, занятая на ўборцы саломы, прыстасаваная тэхніка для забору і падачы вады ў мэтах пажаратушэння. Увага надаецца ўкамплектаванню зернеўборачнай тэхнікі спраўнымі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, навыкам механізатараў, вадзіцеляў і аператараў збожжасушыльных комплексаў па дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару. Камбайнеры, аператары сушыльных комплексаў, вадзіцелі і трактарысты, а таксама адказныя работнікі, задзейнічаныя на ўборцы, павінны прайсці падрыхтоўку па пажарна-тэхнічным мінімуме (ПТМ) з атрыманнем адпаведнага пасведчання.

З пачаткам масавага жніва маніторынгі месцаў уборкі збожжавых будуць штодзённымі. А пакуль, да прыкладу, інжынер ІНіП райаддзела па НС Арцём Кульгавеня наведаў ААТ “Падстарынь”, ААТ “Перамога” і вытворчы ўчастак “Воля” ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс” (на здымку). Стала вядома, што сродкі пажаратушэння ў поўным камплекце атрымалі камбайнеры ААТ “Падстарынь” і вытворчага ўчастка “Воля”. Механізатары ААТ “Перамога” атрымаюць перазараджаныя спраўныя вогнетушыцелі перад выездам у поле. Дарэчы, тут яшчэ не падрыхтаваны да прыёмкі і перапрацоўкі зерня збожжасушыльны комплекс: у гаспадарцы з дня на дзень чакаюць наладчыкаў-спецыялістаў. Апытаныя механізатары маюць пэўныя навыкі па скарыстанні парашковых вогнетушыцеляў. Варта зазначыць, што ў шэрагу гаспадарак раёна  большасць механізатараў убіраюць  збожжа ўжо не першы год, а таму і маюць унушальны багаж процівапажарных ведаў. 
Маніторынгі стану пажарнай бяспекі праходзяць і ў іншых гаспадарках раёна.

Уборка ўраджаю – вельмі важны этап сельскагаспадарчых работ. А невыкананне патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі ў перыяд уборачнай кампаніі можа прывесці да велізарных матэрыяльных страт, да пагрозы здароўю і жыццю сельгасвытворцаў.
В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий