Карысныя гульні — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Карысныя гульні

9 апреля 2018 - Дарья Вдовина
article3879.jpg

З пацяпленнем малыя дзеці значны прамежак часу бавяць на вуліцы ў цікавых, захапляючых, а галоўнае – карысных гульнях. Аднак на самой справе так бывае далёка не заўсёды. Гэта дарослыя, мажліва, лічаць, што дзеці падабралі сабе карысны занятак, аднак дзеці часам прыдумляюць сабе гульні далёка не бяспечныя гульні для ўласнага жыцця і здароўя. Тыя ж пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём рэгіструюцца ў раёне штогод. Летась адбылося два пажары, полымя якіх сышло з дзіцячых рук: у Коланску і Святой Волі.

 

Каб небяспечных і непрадбачаных здарэнняў было як мага меней, выратавальнікі часта наведваюць дзіцячыя ўстановы, каб пагутарыць і з дзецьмі, і з іх бацькамі. Менавіта такія сустрэчы ў першыя дні правядзення прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!” прайшла ў ДУА “Яслі-сад №3 г. Івацэвічы”, які многія гараджанне па-ранейшаму называюць “Церамком”.

 

На пачатку “Урокі вясновай бяспекі” інспектар ГПіУГ райаддзела па НС правёў для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп. Гутарка пачалася з пытання аб канкрэтным вызначэнні карыснага і шкоднага бакоў агню. Малыя спачатку неўпэўнена назавалі, для чаго патрэбен чалавеку агонь, затое даволі актыўна пералічвалі магчымыя (а то і неверагодныя) прычыны ўзнікнення пажараў. Добра вядома, што найчасцей дзеці гінуць з-за няведання простых мерах засцярогі. Спалоханыя дзеці ў страсе хаваюцца па ложкі ды канапы незалежна ад таго, яны самі выпусцілі “чырвонага пеўня” ці пажар здарыўся па нейкай іншае, незалежачай ад дзяцей, пакінутых дома адных.

 

З дапамогай малюнкаў-картак дзеці вызначалі паслядоўнасць дзеянняў у выпадку пажару, размежаваўшы на тое, што можна рабіць і чаго рабяць нельга. Яны бойка называлі і тэлефонныя нумары выкліку пажарных, хоць часцей гучаў нумар “101”, а не найбольш прымаемы апошнім часам так званы “еўрастандарт” – нумар службы выратавання “112”. Выкарыстоўваючы карткі з лічбамі хлопчыкі і дзяўчынкі пачаргова складвалі гэтыя так неабходнгыя тэлефонныя нумары, пасля чаго “выклікалі” выратавальнікаў па тэлефоне на ввае дамашнія адрасы. За свае веды, а недзе і кемлівасць, і дасветчанасць хлопчыкі і дзяўчынкі атрымоўвалі прызы – размаляванкі. А значыць дзеці з самага ранняга ўзросту павінны ведаць свой дамашні адрас, улічваючы абавязкова назву горада ці вёскі, вуліцу і нумар дома, кватэры. І гэтаму іх найперш павінны навучыць бацькі. Прыемна ўражвае, што некаторыя малыя з ліку выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў раёна памятаюць сямізначныя тэлефонныя нумары сваіх бацькоў, а то і бабуль. Хоць трапляецца і такое, калі дзеці не здольныя назваць свій дамашні адрас нават у 8, а то і 10 гадоў.

 

Менавіта гэтая праблема была ўзнята  пад час гутаркі таго ж інспектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю з татамі ды мамамі  выхаванцаў ясляў-саду №3 райцэнтра на бацькоўскім сходзе. А яшчэ абмяркоўвалася сістэма навучання малых дзяцей прымаемых, дасціпных для іх узросту правілам бяспекі жыццядзейнасці, праблема пакідання малых дзяцей дома адных без нагляду нават (як здаецца часам бацькам) на лічаныя хвіліны, якіх можа хапіць, каб здарылася непапраўнае.

 

Калі “Урок бяспекі” для дзяцей закончыўся праглядам абучаючага накірунку тэматычных мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”, то ўвазе дарослых быў прапанаваны відэафільм “Недзіцячыя гульні”, заключныя кадры якога выціскаюць слёзы нават з самых далёкіх ад сентыментальнасці. А для больш трывалай памяці наконт бяспекі дзяцей усе дарослыя атрымалі тэматычныя брашуры і буклеты.

 

Дзеці нараджаюцца, каб жыць. І ў першую чаргу – бяспечна. Стварыць бяспечныя ўмовы для жыцця дзяцей – задача дарослых. Давайце яе вырашаць.

 

В. Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий