Клопат аб дзецях агульны — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Клопат аб дзецях агульны

article3267.jpg

 Лета – перыяд не толькі гульняў і забаў для дзяцей, але і час  павышанай напружанасці для іх бацькоў. А разам і дзяржаўных службаў, якія зацікаўлены ў бяспецы дзяцей і падлеткаў.

У гэты тэрмін даволі актуальнымі застаюцца маніторынгі-праверкі проціпажарнага стану жылля шматдзетных сем’яў. Асаблівы акцэнт робіцца падчас наведвання такіх сем’яў на магчымыя ўмовы доступу да запалак  і запальніц малых дзяцей,  бяспечныя ўмовы пражывання ў дамах і кватэрах. А гэта і спраўныя электрабытавыя прыборы, газавыя прыборы, прыборы ацяплення.

Нагадваем, што  пакідаць малых дзяцей адных без нагляду недапушчальна. Малыя дзеці не павінны самастойна карыстацца электрабытавымі прыборамі, у прыватнасці – награвальнымі: кіпяток даволі небяспечны для маленькага чалавечка. Зрэшты, пакідаць малое дзіця ў пакоі пры ўключаным якім-небудзь электрапрыборы даволі рызыкоўна, як небяспечна пакідаць яго і ў пакоі, дзе паліцца ў печы.

Дарэчы, пра печы: надышоў час уважліва іх агледзець, ацаніць стан пажаранебяспечнасці і, калі патрэбна, заняцца рамонтам. З рамонтам пячэй марудзіць нельга.

Цікавячыся створанымі для  малых дзяцей бяспечнымі ўмовамі жылля першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка наведаў шэраг дамоў у в. Дабромысель. Як высветлілася, у некаторых  дамах маюцца парушэнні электраабсталявання (няспраўныя выключальнікі з паламаным корпусам, электраразмеркавальная каробка без накрывак, злучэнні электраправадоў выкананы скруткай), што можа прывесці да ўзнікнення каротказа замыкання і  пажару.

Аб уласнай бяспецы, а тым болей аб бяспецы сваіх малых дзяцей трэба клапаціцца пастаянна.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий