Клопат выратавальнікаў - бяспека дзяцей... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Клопат выратавальнікаў - бяспека дзяцей...

18 апреля 2017 - Александра Джежора
article3095.jpg

 Разам з прадстаўнікамі ДУА «Івацэвіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр” інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Іван Краўчук прыняў удзел у рэйдзе, мэта якога была сканцэнтравана на бяспецы дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы. Рэйд праходзіў  у рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”. Былі наведаны сем’і, якія жывуць у населеных пунктах Мілейкаўскага сельсавета, а таксама ў аграгарадку Вулька-Аброўская.

            Акрамя прафілактычных гутарак з бацькамі і дзецьмі,  было праверана  пячное абсталяванне на прадмет яго спраўнасці і бяспечнасці, а таксама іншыя ацяпляльныя прыборы (катлы і г.д.), а таксама эксплуатуемыя ў дамах і кватэрах электрабытавыя прыборы. Гаспадарам  былі ўручаны інструкцыі-рэкамендацыі з пералікам мерапрыемстваў для прывядзення жылля ў пажарабяспечны стан, тэматычныя памяткі. Буклеты “Бяспечнае дзяцінства” атрымалі ад выратавальніка і дзеці.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий