Косаўская “Саламандра” пападзе ў гарадскі тур — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Косаўская “Саламандра” пападзе ў гарадскі тур

4 апреля 2013 - Administrator
article277.jpg

Праведзены апошні шосты занальны адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ раёна.  Удзельнікамі яго сталі каманды з ліку школьнікаў сярэдніх устаноў адукацыі Косаўшчыны: ДУА “Квасевіцкая СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Зеленаборская СШ”, ДУА “Гошчаўская СШ” і ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Спаборніцтвы праходзілі ў актавай зале Косаўскай школы.

Па выніках конкурсу першае месца журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Саламандра” з  Косаўскай СШ (на здымку). Другое месца ў каманды “Агеньчык” Запалянскай СШ і трэцімі сталі  рабяты з каманды “Выратавальнікі” Гошчаўскай СШ.(на здымку). Другое месца ў каманды “Агеньчык” Запалянскай СШ і трэцімі сталі  рабяты з каманды “Выратавальнікі” Гошчаўскай СШ.

 

Усе каманды, якія занялі прызавыя месцы,  былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. А яшчэ журы прыйшло да высновы, што паколькі падрыхтаванасць каманды Косаўскай школы істотна адрозніваецца ад выступленняў астатніх каманд вясковых школ, то пачынаючы з наступнага гульнёвага сезону каманда косаўскіх школьнікаў будзе удзельнічаць у адным адборачным туры з камандамі трох школ  г.Івацэвічы.

Прызамі адзначаны і аўтары лепшых малюнкаў процівапажарнай тэматыкі. У ліку ўзнагароджаных Аляксандра Пархута, Юля Вінцэк, Ванэса Кабылінская з Косаўскай, Ілля Стась, Таня Зайко, Марыя Шчурко з Запалянскай, Ілля Гардзіеўскі, Дзіма Фядосік, Надзея Мікіціч з Зеленаборскай, Вераніка Міхінкевіч, Мікіта Еўтух і Марыя Калінка з Гошчаўскай школ.

 

Далей барацьбу за званне лепшай каманды юных выратавальнікаў раёна павядуць, акрамя каманды “Саламандра” Косаўскай СШ, каманды “Агеньчык” СШ №3 г.Івацэвічы, “Юныя выратавальнікі” Целяханскай СШ, “Агеньчык” Волькаўскай СШ, “Чырвоны Пеўнік” Падстарынскай СШ і “Юныя выратавальнікі-пажарныя” Вялікагацкай СШ.

Валерый Молаш, старшы  інспектар прапаганды і навучання райаддзела па НС. 

Комментарии (0)
Добавить комментарий