Крыніца павышанай небяспекі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Крыніца павышанай небяспекі...

5 сентября 2016 - Александра Джежора
article2669.jpg

 Лясныя і тарфяныя пажары – крыніца павышанай небяспекі

Анамальна спякотнае, без дажджоў надвор’е летніх месяцаў, аасабліва жнівеньская засуха стварыла яўную пагрозу ўзнікненню пажараў у лясах і на тарфяніках. На працягу летняга перыяду  пажарныя аврыйна-выратавальныя падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях здзейснілі не адзін выезд на ліквідацыю гарэння лесу, тарфяной глебы, сухой травы.  Аднак верагоднасць тых жа “травяных пажараў” захоўваецца і зараз, у верасні. Тым болей, што па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў першы восеньскі месяц таксама чакаецца цёплым і засушлівым.

Восенню, як і увесну, дачнікі і вяскоўцы пасля ўборкі вырашчанага ўраджаю бяруцца за спальванне падсохшага пустазелля ды бульбоўнішча тут жа, на агародах. Пры гэтым зусім не зважаючы на сілу і накірунак ветру, адлегласць ад вогнішча да ўласных і суседскіх пабудоў. Сапраўдны бум тэлефонных званкоў выклікала паведамленне камунальнікаў аб тым, што збіраючы смецце і бытавыя адыходы не будзе забірацца пустазелле. Бяспечнае паленне сапраўды можа пайсці на карысць глебе, палічыўшы попел за добрае ўгнаенне.

Правіламі пажарнай бяспекі дапускаецца кантраляванае развядзенне кастроў для спальвання смецця, таго ж пустазелля і апалага лісця на пляцоўках. Пры гэтым пляцоўкі павінны быць акаймаваныя  ачышчанай ад мінеральнага слою глебы паласой шырынёй не меней за 0,25 метра, трэба ўбраць усю раслінасць і не на тарфяніку. Паліць смецце дапушчальна ў ціхае, бязветранае надвор’е, пры вытрыманні наступных адлегласцяў: 10 метраў ад пабудоў, 20 метраў  ад лясоў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзены сена ці салома. Вазьміце абавязкова сабе на заметку гэтыя патрабавані, калі будзеце прыбіраць свае агароды, сабраўшы гародніну і выкапаўшы бульбу.  Нагадаем, што з пачатку года амаль дзесяць разоў выратавальнікам  давялося выязджаць на тушэнне рознага прызначэння гаспадарчых пабудоў, якія і загараліся ад вось такіх смеццевых кастроў. Апошняе такое вогненае здарэнне мела месца напрыканцы жніўня ў агр. Вулька - Аброўская, дзе ў выніку знішчаным аказаўся гаспадарчы хлеў на адным з падворкаў.

Павышаная пажаранебяспечнасць стварылася і ў лясах, наведванне якіх катэгарычна забаронена.

Распачалася ўборка ўраджаю і на тарфяніках, а ён, як вядома, можа імгненна загарэцца ад самай маленькай, непрыкметнай іскрынкі. Дарэчы ўспомніць леташні тарфяны пажар паблізу в. Краглевічы на плошчах СВК “Целяханы-агра”. Гарэла болей за 50 га тарфяніку, на тушэнне якога пайшло пяць сутак няспыннай, неверагодна складанай работы  як выратавальнікаў, так і сельгасвытворцаў. Змена дзяжурных каравулаў задзейнічаных падраздзяленняў Івацэвіцкага райаддзела па НС адбывалася тут жа, падчас тушэння тарфяніку. А ў ліквідацыі пажару прымалі ўдзел 16 чалавек асабовага саставу райаддзела, было задзейнічана шэсць пажарных аўтацыстэрн.

Працуючы  ці наогул знаходзячыся на тарфяніку памятайце, што тут трэба быць надзвычай пільным і абачлівым, памятаючы аб уласцівасці тарфяніку гарэць знутры і выпальваць глыбокія варонкі, трапленне куды любой жывой істоты смяртэльна небяспечнае.

 Варта падвоіць свае пільнасць і ўвагу, калі знаходзіцеся ў лесе, на лузе ці тарфяным полі. Памятайце, што сухі, як порах тарфянік можа ўспламяніцца імгенна, а патушыць яго магчыма праз некалькі дзён, тым болей, калі гарэнне акажацца не выяўленым у яго пачатковай стадыі. Перасохлае дробнае сучча, імхі і леташняе апалае лісце ў якасці лясной падсцілкі таксама можа загарэцца ад маленькай, нават непрыкметнай іскрынкі. А тушыць лясны пажар надзвычай складана.

Адпачынак на прыродзе таксама павінен быць бяспечным. Распальванне кастра ў забароненых месцах можа абярнуцца для вінаватых штрафам да 12-ці базавых велічынь (ст. 15.58. Кодекса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях). А значыць ад культуры паводзін і бяспекі кожнага з нас залежыць захаванасць лясоў, жылля і, нарэшце, уласная бяспека.

Выявіўшы гарэнне травы, лясны альбо тарфяны пажар неадкладна тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112, паведаміце аб гарэнні, а потым самі прыміце меры па яго ліквідацыі  і то ў выпадку, калі яно не набрала моцы. Калі ёсць верагоднасць рызыкі для  ўласнага жыцця, то тэрмінова пакіньце небяспечнае месца.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС. 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий