Лепшыя па супрацьпажарным стане — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Лепшыя па супрацьпажарным стане

7 апреля 2014 - Александра Джежора
article981.jpg

 

Падведзены вынікі ў раённым аглядзе супрацьпажарнага стану жылых дамоў у населеных пунктах. 1-е месца з узнагароджаннем пераходзячым сімвалічным прызам і грашовай прэміяй у памеры пяць базавых велічынь прысуджана Яглевіцкаму сельвыканкаму (старшыня В.М. Бязносік), 2-е месца з грашовай прэміяй у памеры чатыры базавыя велічыні належыць Аброўскаму сельвыканкаму (старшыня З.А. Шэлюціна), і нарэшце 3-е месца прысуджана Рэчкаўскаму сельвыканкаму (старшыня Л.І.Солтан) з уручэннем грашовай прэміі у памеры трох базавых велічынь.

Станоўча ахарактарызавана дзейнасць па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей Амяльнянскім, Дабромысельскім і Косаўскім сельвыканкамамі, якімі з рахункаў уласных сродкаў набыты і ўстаноўлены ў дамах грамадзян сродкі тэхнічнай абароны. Так, Амяльнянскім сельвыканкамам набыта і ўстаноўлена 4 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, два з іх з вывадам сігналу святла-гукавога прыстасавання, Косаўскім сельвыканкамам набыта тры АПА, Дабромысельскім набыта і ўстаноўлена пяць святло-гукавых прыстасаванняў.

Па словах старшыні Яглевіцкага сельвыканкама Валянціны Бязносік, ніякіх сакрэтаў у паспяховай рабоце  няма. Працуе аглядавая група і група няштатных пажарных інспектароў найперш з ліку вясковых стараст.  Яны праводзяць з мясцовым насельніцтвам тлумачальную работу, даводзяць да ведама жыхароў вёсак інфармацыю аб неабходнасці пастаянна захоўваць меры пажарнай бяспекі  на ўласных падвор’ях, утрымання ацяпляльных пячэй у спраўным стане, устаноўкі АПА ў сваіх дамах і дамах састарэлых сваякоў. Калі ёсць праблемныя сем’і, гаспадары якіх не прыслухоўваюцца да нашых заўваг, тады клічам на дапамогу спецыялістаў райаддзела па НС.У нашай пажарнапрафілактычнай рабоце не пакінуты без належнай увагі сем’і і жыхары ўсіх жыхароў вёсак сельвыканкама (Яглевічаў, Гічыц, Галенчыц, Ёлак і Бараноў), дзе патрэбна адрасная дапамога. Агульнымі намаганнямі летась і былі дасягнуты добрыя рэзультаты проціпажарнага стану жылых дамоў і кватэр нашых вяскоўцаў.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий