Люты - месяц бяспекі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Люты - месяц бяспекі

30 января 2018 - Александра Джежора
article3700.jpg

 Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў  у жылым сектары грамадзян застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога і электрычнага абсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя надзвычайныя здарэнні – гэта вынік абыякавасці, бяспечнасці і грэбавання правіламі бяспекі. Нагадаю, што ў населеных пунктах нашага раёна па стану на 25 студзеня зарэгістравана 9 пажараў. Пры гэтым паказчыкі колькасці пажараў леташняга года былі рэкордна нізкія: 49 вогненных здарэнняў.

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 1 да 28 лютага ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!”.

Яна складаецца з чатырох этапаў. На першым з іх выратавальнікі зробяць акцэнт  на прафілактычную работу з пажылымі людзьмі і інвалідамі і наведаюць у гэты перыяд грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў аддзяленняў дзённага знаходжання ў ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН”.

На другім этапе акцыі прадстаўнікі райадзела па НС зноў звернуцца да моладзі і сустрэнуцца з навучэнцамі УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”.

Не абыйдзецца і на гэты раз без сустрэч-гутарак, а то і дыялогаў  прадстаўнікоў раённай службы МНС з насельніцтвам непасрэдна па месцах працы, а значыць выратавальнікі зноў прыйдуць у працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый. Пад увагай найперш будуць дрэваапрацоўшчыкі.

Нарэшце на чацвёртым этапе да пажарна-прафілактычнай дзейнасці зноў падключацца юныя памочнікі выратавальнікаў-прафесіяналаў – актывісты раённага аддзялення БМГАВП і ў месцах массавага знаходжання людзей , а гэта найперш пляцоўка перад магазінам “Еўраопт” , дзе жыхарам райцэнтра і яго гасцям зноў нагадаюць аб мерах перасцярогі ад пажараў.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий