Мабільныя групы манітораць жылы сектар... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Мабільныя групы манітораць жылы сектар...

13 апреля 2017 - Александра Джежора
article3084.jpg

 Пасля прыпынення праверак аб’ектаў малога і сярэднега бізнесу, выратавальнікі значна больш увагі надаюць супрацьпажарнаму стану жялля. Асабліва – вяскоўцаў. Такія адносіны выратавальнікаў цалкам апраўданыя. Мяркуйце самі: летась з 54-х пажараў 52 вогненныя здарэнні прыйшліся на жылы сектар, з іх 44 пажары адбыліся менавіта ў сельскай мясцовасці. З 10-ці сёлетніх пажараў, зарэгістраваных на працягу першых трох месяцаў, 7 адбыліся ў вёсках.

 Нельга не пагадзіцца, што ў вяскоўцаў сапраўды болей падстаў пацярпець ад пажару. Тут і пячное ацяпленне, а печ, як вядома, крыніца не толькі цяпла, але і пажару. Тут часцей трапляюцца старыя электрапрыборы, якія часта адслужылі свой век, але сваім састарэлым бацькам іх падвозяць дзеці і ўнукі. А тыя працягваюць імі карыстацца. Да таго ж насельніцтва нашых вёсак імкліва старэе, у выніку бабулям і дзядулям становіцца болей складана сачыць за выкананнем процівапажарных патрабаванняў у хаце і на падворку.

            Каб засцерагчы жыллё вяскоўцаў ад пажару, зацікаўленасць праяўляюць шэраг службаў. Так, мабільная група, у складзе якой быў не толькі першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка, але і прадстаўнікі ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН”, РАУС, старшыня Квасевіцкага сельвыканкама Андрэй Худзінскі наведалі шэраг дамоў жыхароў вёсак Хрышчонавічы, Скураты і Ятвезь. Пры гэтым перавага надавалася сядзібам, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, інваліды. Нягледзячы на вясну (многія вяскоўцы працягваюць эксплуатаваць свае печы), не заставаліся паза ўвагай прадстаўніка службы выратавання стан ацяпляльных печаў і выкананне правілаў пры  іх паленні. У поле яго зроку трапляліся  і  электрабытавыя прыборы, спраўнасць якіх давала падставы ўсумніцца ў іх пажаранебяспечнасці.

            Гаспадарам наведаных дамоў было строга ўказана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі каля печаў і карыстаючыся электрабытавымі прыборамі, у асаблівасці – награвальнымі. Усе яны былі папярэджаны аб неабходнасці пільнасці і абачлівасці пры абыходжанні з агнём і яго крыніцамі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий