На асобым кантролі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На асобым кантролі...

article2577.jpg

Большасць гаспадарак  раёна распачала ўборку збожжавых. Аднак час ад часу ўборачныя работы спыняюцца з-за праліўных дажджоў. Тады камбайны вяртаюцца з палеткаў на механічныя двары  гаспадарак, а камбайнеры  праводзяць  бягучае абслугоўванне тэхнікі, ачыстку ад саломістых рэшткаў, што, дарэчы, надзвычай важна, бо трапляючы на дэталі камбайна, якія падчас работы труцца,  рэшткі саломы альбо мякіны могуць хутка загарэцца.

Штодзённыя маніторынгі месцаў уборкі збожжавых, а найперш менавіта задзейнічанай на ўборцы тэхнікі, на спраўнасць і пажаранебяспечнасць яе вузлоў і механізмаў праводзяць прадстаўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС. Пад пільным наглядам выратавальнікаў і тэхніка, занятая на ўборцы саломы (трактары і прэспадборшчыкі, пагрузчыкі), прыстасаваная тэхніка для забору і падачы вады ў мэтах пажаратушэння.

На днях  намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка наведаў гаспадаркі Быценскай зоны: СВК “Пагор’е” і ЗТАА “БелАграКультура”. Напярэдадні прайшоў моцны дождж і таму ўся ўборачная тэхніка знаходзілася на механічных дварах, тут жа, каля камбайнаў і механізатары са сваімі памочнікамі.  Прысутнасць камбайнераў і іх памочнікаў каля ўборачнай тэхнікі дала магчымасць не толькі больш дасканала агледзець уборачныя машыны, але і правесці дадатковы  супрацьпажарны інструктаж і праверыць веды задзейнічаных на ўбоцы механізатараў наконт іх дзеянняў у выпадку ўзгарання тэхнікі, пожні ці збожжа на корані. Дарэчы, як высветлілася, не ўсе  механізатары ЗТАА “БелАграКультура” могуць правільна скарыстаць парашковы вогнетушыцель, якіх на камбайнах у абодвух гаспадарках па чатыры на кожным. Між іншым, усе механізатары ўзгаданай гаспадаркі прайшлі навучанне па праграме пажарна-тэхнічнага мінімума. А вось у СВК “Пагор’е” такія заняткі з механізатарамі яшчэ не праводзіліся, хоць адзін з двух маючыхся ў гаспадарцы камбайнаў ужо выходзіў у поле.

Варта зазначыць, што большасць механізатараў убіраюць  збожжа ўжо не першы год, а таму і маюць унушальны багаж процівапажарных ведаў.

Не прамінаюць работнікі службы выратавання агледзець і ацаніць супрацьпажарны стан зересушыльных комплексаў, зернескладоў, тэхнікі, якая сюды заязджае. У тым жа ЗТАА “БелАграКультура” з работнікамі збожжасушыльнага комплексу таксама быў праведзены дадатковы інструктаж наконт дзеянняў у выпадку пажару, у прыватнасці, захавання проціпажарнага рэжыму на тэрыторыі і ў памяшканнях адносна курэння.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий