На балі юных выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На балі юных выратавальнікаў

7 февраля 2014 - Александра Джежора
article863.jpg

Чарговы ганаровы прыём у МНС альбо Баль юных выратавальнікаў адбыўся ў Івацэвіцкім ГДК напярэдадні 15-годдзя з дня ўтварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. На гэты раз на свята былі запрошаныя вучні 4-7 класаў з 16-ці сярэдніх і дзвюх базавых школ раёна, а таксама выхаванцы Целяханскай школы-інтэрната і Быценскага дзіцячага дома.

Усяго ўдзел ў святкочным мерапрыемстве прынялі амаль 150 вучняў з ліку актывістаў раённага аддзялення маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Разам з тым перавага пры запрашэнні надавалася ў першую чаргу пераможцам супрацьпажарных спаборніцтваў рэспубліканскага значэння: алімпіядзе “Школа бяспекі-2013”, агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей” .

Усе запрошаныя размясціліся за столікамі з прысмакамі, якія ім падрыхтавалі выратавальнікі з дапамогай мясцовых прадпрымальнікаў.  А супрацоўнікі Івацэвіцкага Цэнтра дзіцячай творчасці пад кіраўніцтвам рэжысёра і сцэнарыста Алы Мельянчук падрыхтавалі тэатралізаванае касцюміраванае прадстаўленне. Адпаведна сюжэту, рабяты павінны былі сваімі ведамі правіл пажарнай бяспекі і актыўным ўдзелам у розных гульнях проціпажарнага накірунку дапамагчы Агеньчыку і Хлапушцы перамагчы злосную Жыгу, якая так і старалася нашкодзіць і што-небудзь падпаліць. Нарэшце Жыгу правучылі і прагналі з залы і кульмінацыяй свята стаў цудоўны, чаруючы вальс, які выканалі рабяты з профільна-арыентаванай групы “Папярэджанне надзвычайных сітуацый” ліцэя г. Івацэвічы.

Напрыканцыбалю  слова браў начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Васілій Бацкалевіч. Ён узнагародзіў тры клубы юных выратавальнікаў, чыя работа ў накірунку прапаганды правіл пажарнай бяспекі сярод дзяцей і дарослых па выніках мінулага года была прызнана лепшай. Дыплом, каштоўны падарунак  і Пераходзячы кубак былі ўручаны клубу “Агеньчык” СШ №3 г. Івацэвічы, які быў уладальнікам кубка і летась.

Дыпломы і падарункі атрымалі клубы юных выратавальнікаў “Праметэй” і “Агеньчык” СШ №4 г. Івацэвічы і Амяльнянскай СШ адпаведна. Рабят павіншавалі з добрымі вынікамі пажарна-прафілактычнай дзейнасці і святам выратавальнікаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мікалай Віннічак, в.а. 1–га  сакратара ГА БРСМ Таццяна Дылюк, галоўны спецыяліст аддзела па ідыялагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Юлія Сяўко.

Арганізатары мерапрыемства выказваюць падзяку Івацэвіцкім прадпрымальнікам Алене Макарчэні, Марыне Сагановіч, Сяргею Майсейчыку, Але Жабрун,  Таццяне Вензелевай, Іне Коваль, Фёдару Туркіневічу, Аляксандру Букшце і іншым за дапамогу ў правядзенні свята юных выратавальнікаў.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН  райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий