На пасяджэнні камісіі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На пасяджэнні камісіі...

21 января 2017 - Александра Джежора
article2916.jpg

 Выніковае пасяджэнне назіральнай камісіі пры Стайкаўскім сельвыканкаме адбылося пры ўдзеле намесніка начальніка Івацэвіцкага РАНС Віталія Дыдышка.

 З дакладам-справаздачай аб праведзенай на працягу мінулага года пажарна-прафілактычнай рабоце прадстаўнікамі сельскай назіральнай камісіі выступіў старшыня сельвыканкама Мікалай Басалай, ён жа – старшыня назіральнай камісіі.

У мінулым годзе  ў Стайках адбылося чатыры пажары, гэта ў два разы больш. Чым ў 2015 годзе. У жніўні падчас пажару ва ўласным доме загінуў жыхар в. Міхнавічы, напрыканцы года здарыўся пажар у гаражы аднаго з жыхароў в. Стайкі, а летам па віне двух дзяцей загарэліся саламяныя сцірты, якія належалі ААТ “Новыя Стайкі”.

Летась за дзяржаўныя сродкі было ўстаноўлена ў дамах найбольш уязвімай катэгорыі вясковага насельніцтва 29 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Сёлета ўжо набыта 6 АПА за сродкі сельвыканкама, а дакладней, за прэмію, якую сельвыканкаму пералічылі за другое месца ў раённым аглядзе-конкурсе проціпажарнага стану жылых дамоў. Чатыром жыхарам усталявыны АПА з вывадам сігналу на вонкавае святла-гукавое прыстасаванне, бо ўсе гэтыя людзі маюць праблемы са слыхам. Летась АПА ўсталяваны ў дамах адзінокіх грамадзян і інвалідаў, а сёлета плануецца ўстанавіць АПА ў дамах і кватэрах некаторых шматдзетных сем’яў.

 Віталій Дыдышка у сваім выступленні прывёў статыстычныя дадзеныя пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе, а таксама расказаў  пра выпадкі пажараў з трагічным зыходам. Пры гэтым ён адзначыў  недахопы  ў працы назіральнай камісіі сельвыканкама. Віталій Дыдышка адзначыў, што добра працуюць педагагічныя калектывы ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Стайкаўскі дзіцячы сад” у плане навучання дзяцей рознага ўзросту асновам бяспечнай жыццядзенасці, у дабавак школа мае цесную сувязь з райаддзелам па НС, вучні школы – пастаянныя пераможцы шэрага конкурсных мерапрыемстваў супрацьпажарнай тэматыкі.

Свае заўвагі і прапановы па рабоце назіральнай камісіі выказаў стараста вёскі Стайкі Анатолій Трафімчык. Анатолій Фёдаравіч зазначыў, што домаўладанні, дзе складваецца сапраўды крытычная сітуацыя, лепей будзе наведваць разам з прадстаўнікамі МНС,  каб дасягнуць станоўчага рэзультату. Прапанова была падтрымана. У паседжанні прыняў удзел і участковы інспектар РАУС.

Сумесна было прынята рашэнне аб рэгулярным  наведванні дамоў і кватэр усіх вяскоўцаў, а не толькі выбарачна. Аднак  перавага па-ранейшаму будзе  надавацца сядзібам, дзе жывуць грамадзяне, умоўна аднесеныя да групы рызыкі. Прэтэндэнтамі ж  на званне дамоў лепшага проціпажарнага стану ў сваёй большасці аказаліся тыя ж домаўладанні, што і летась.

Івацэвіцкі РАНС. 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий