На сельскім сходзе - пра бяспеку... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На сельскім сходзе - пра бяспеку...

1 ноября 2016 - Александра Джежора
article2768.jpg

 Каб абмеркаваць сітуацыю з пажарамі і напомніць сяльчанам аб бяспецы ў асенне-зімовы перыяд  у мясцовы Дом культуры аграгардка  В. – Аброўская жыхары былі запрошаны  на сельскі сход па пытаннях пажарнай бяспекі. Варта зазначыць,  што ў шэрагу дамоў і кватэр аграгарадка выратавальніккамі, якія напярэдадні сходу ажыццявілі маніторынг жылых дамоў, кватэр і гаспадарчых пабудоў, было вяўлена нямала парушэнняў правіл пажарнай бяспекі.

З пачатку года ў населеных пунктах раёна зарэгістравана 44 пажары (за аналагічны перыяд мінулага 2015 – 48 пажараў). Ад пажараў і іх небяспечных фактараў сёлета загінулі тры чалавекаі, летась было 4 ахвяры агню і дыму. Чатыры пажары сёлета адбылося ў вёсках Жытлінскага сельвыканкама. Усе яны аказаліся вынікам неахайнага карыстання агнём і яго крыніцамі: курэнне альбо развядзенне кастроў на сваіх сядзібах для спальвання смецця. У ліпені ахвярай пажару ва ўласным доме стаў жыхар в Жытлін, 1966 г.н. Двойчы пажарныя машыны імчалі для ўтаймавання вогненай стыхіі ў агр. Вулька-Аброўская.  У адным з выпадкаў агнём знішчана гаспадарчая пабудова на сядзібе мясцовага жыхара.

Інжынер ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Арцём Кульгавеня і ст. інспектар ГПіУГ райаддзела Валерый Молаш імкнуліся з дапамогай прафілактычных гутарак і дэманстрацый тэматычных відэафільмаў павучыць прысутных мерам проціпажарнай перасцярогі. Ішла гаворка і аб правільным карыстанні бытавымі электрычнымі і газавымі прыборамі, прыборамі ацяплення  і іншыме цеплагенерыруючымі прыстасаваннямі.  Былі прыведзены прыклады, а  правільней – упартыя факты пацвярджэння неабходнасці мець у сябе дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік, на чыім рахунку дзесяткі выратаваных жыццяў толькі ў нашым раёне. У сваім звароце да прысутных на сходзе прадстаўнікі раённай службы МНС асаблівы акцэнт зрабілі на бяспечнасці паводзін дзяцей, на неабходнасці навучання асновам бяспечнай жыццядзейнасці сваіх дзяцей змалку. Найперш выхаваннем у сваіх дзяцей культуры бяспекі павінны аймацца бацькі, а не перакладаь гэтую важную справу толькі на школу і дзіцячы садок. Дарэчы, дадзеная работа ва ўстановах адукацыі агр В. аброўская вядзецца належным чынам і калі б атрыманыя ў дзіцячым садку і школе веды замацавалі ўласным прыкладам і бацькі, то вогненых здарэнняў у Вульцы-Аброўскай былоб значна меней.

У рабоце сходу прымаў удзел і намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Івацэвіцкім раёне Сяргей Чарняк. Яго выступленне напрыканцы было як нельга да месца, по разгул вогненай стыхіі – гэта найперш матэрыяльны ўрон. Часам пагарэльцам даводзіцца распачынаць усё літаральна з нуля і страхавыя выплаты, у прыватнасці пры дабраахвотным страхаванні жылля, маёмасці і пабудоў добрае выйсце.

На пачатку сходу, які ладзіўся ў рамках прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам!”, актывісты пярвічнай арганізацыі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з ліку старшакласнікаў ДУА “Вулька-Аброўская СШ”, раздалі тэматычныя буклеты.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий