На сельскім сходзе ў Скуратах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На сельскім сходзе ў Скуратах

3 ноября 2015 - Александра Джежора
article2051.jpg


Колькасць вогненных здарэнняў, а тым болей гібель людзей на пажарах  турбуе выратавальнікаў. Навучыць, папярэдзіць, захаваць і зберагчы чалавечыя жыцці – задача, якую ставяць перад сабой  работнікі райаддзела па НС. Сельскія сходы – адна з рэзультатыўных  формаў пажарна-прафілактычнай работы з людзьмі.

Так, нядаўна такі сход супрацоўнікі райаддзела па НС правялі з жыхарамі  вёскі Скураты. Адбыўся ён у мясцовым магазіне (на здымку). На сустрэчу са скуратоўцамі прыехалі першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталь Дыдышка, старшыня Квасевіцкага сельвыканкама Андрэй Худзінскі і мясцовы ўчастковы. Тым болей спланавана такая гутарка-сустрэча была ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку-разам!”.

Заклікам з вуснаў прадстаўніка службы выратавання неаднойчы гучалі словы аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі паўсюдна і пастаянна. З улікам таго, што вёска не шматлюдная і большасць жыхароў – людзі састарэлыя, то пільнасць і абачлівасць з агнём нікому не пашкодзіць. Гаворка ішла аб неахайным і згубным курэнні ў ложку, аб паленні смецця на агародах і падворках. Шырока і галосна абмяркоўвалася гарэнне сухой травы, якое пагражала вёсцы і якое ўчыніла мясцовая жыхарка. А яшчэ  турбуе вяскоўцаў стан пакінутых, нежылых дамоў і абыякавыя адносіны іх гаспадароў да сваёй спадчыны. Дарэчы, адна з такіх хат, патанае ў зарасніку побач з магазінам. Шэраг пытанняў тычыліся падчас гутаркі пячнога абсталявання і мераў засцярогі каля печаў.

Усе абмеркаванні сыходзіліся ў адным: акрамя спадзявання на выратавальнікаў,  трэба каб і кожны жыхар паклапаціўся аб уласнай бяспецы, а тут на дапамогу можа і павінен прыйсці аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Дарэчы, паклапаціцца аб бяспецы сваіх састарэлых бацькоў павінны іх дзеці, а менавіта набыць і ўстанавіць той жа апавяшчальнік.  Што тычыцца канкрэтна Скуратоў, то мізэрная частка жыхароў мае дома апавяшчальнікі.

Варта зазначыць, што на гутарку аб бяспецы прыйшлі ў значнай большасці жанчыны, хаця мужчыны часцей аказваюцца парушальнікамі супрацьпажарных правілаў, а таму і часцей церпяць ад пажараў.

 Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий