На сустрэчы з намеснікам міністра МНС — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На сустрэчы з намеснікам міністра МНС

7 февраля 2014 - Александра Джежора
article861.jpg


У рамках рэспубліканскіх прафілактычных акцый “Бяспека ў кожны дом” і “Бяспечнае суседства” наш раён наведаў намеснік міністра МНС Генадзій Фёдаравіч Ласута. Ён сустрэўся з працоўным калектывам Івацэвіцкага філіяла ААТ “Экран”. На сустрэчы таксама прысутнічалі  начальнік Брэстскага абласнога упраўлення МНС К.Я. Шэршуновіч і начальнік Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях В.І. Бацкалевіч.

 Напачатку усім прысутным ў зале былі раздадзеныя тэматычныя памяткі і лістоўкі.

Генадзій Фёдаравіч расказаў работнікам філіялу аб сітуацыі з пажарамі і гібеллю на іх людзей у  рэспубліцы. Завастрыў  ўвагу на тым, што з 792 чалавек, якія загінулі падчас пажараў 700 былі мужчыны працаздольнага ўзросту, а згубіла іх звычка курыць лежычы ў ложку, пры гэтым 90% з іх на момант пажару былі нецвярозыя. Самае балючае, што з загінуўшых 20 чалавек – дзеці. Вядома, віной іх гібелі з’яўляецца бяспечнасць бацькоў. І хоць адпаведна Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь  ёсць магчымасць прыцягнуць такіх гора-бацькоў да адказнасці, прынята лічыць, што калі яны страцілі сваіх дзяцей у агні і дыме пажараў, то і так ужо пакараны.

Узгадаў намеснік міністра і нядаўнюю трагедыю ў Столінскім раёне, дзе па віне маці загінулі трое дзяцей дашкольнага ўзросту. Ён не проста папярэджваў ці заклікаў прысутных быць пільнымі і абачлівымі, а проста па-чалавечы прасіў берагчы свае жыцці і жыцці блізкіх людзей, асабліва — дзяцей. У той жа дзень адбылася сустрэча намесніка міністра МНС Г.Ф. Ласуты з асабовым саставам Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар  ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий