На "уроках бяспекі" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На "уроках бяспекі"

6 сентября 2016 - Александра Джежора
article2668.jpg

 У ходзе правядзення мерапрыемстваў прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “У  цэнтры ўвагі – дзеці!” работнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС наведалі шэраг устаноў адукацыі раёна, дзе на працягу класных гадзін правялі для школьнікаў змястоўныя “Урокі бяспекі”.

Першы намеснік начальнік Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка і інспектар ГПіУГ райаддзела Валерый Молаш сустрэліся з першакласнікамі ДУА “Любішчыцкая СШ” і вучнямі 1-2 класаў ДУА “Зеленаборская СШ”. У ходзе гэтых сустрэч рабятам у гульнявой форме нагадалі аб мерах засцярогі каля агню, успомнілі самыя распаўсюджаныя прычыны ўзнікнення пажараў, правілы палення печаў і карыстання электрапрыбораў. А яшчэ абмеркавалі правілы выкліку выратавальнікаў, першапачаткова вызначыўшы тэлефонныя нумары іх выкліку, а таких нумароў  на сённяшні дзень у выратавальникащ тры: 101, 112, 911.

Кожны дакладны адказ, разгаданая загадка заахвочваліся прызамі. Напрыканцы “Урокаў бяспекі” выратавальнікі падарылі першакласнікам “Пропісы бяспекі”, а другакласнікам – павучальную кнігу “Урокі бяспекі”, дзе падрабязна і ў даступнай дзецям форме разгледжаны шэраг небяспечных сітуацый і правілы пошуку бяспечнага выйсця з іх. Прыйшліся, як нельга дарэчы і маляўнічыя буклеты “Азбука бяспекі”  і “Памятка школьніку”.

Нагадаем, сёлета з пачатку года ў раёне зарэгістравана два пажары па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. Столькі ж было і летась.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС. 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий