На жніве - асобая ўвага пажарнай бяспецы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


На жніве - асобая ўвага пажарнай бяспецы

6 августа 2013 - Александра Джежора
article513.jpg

Падчас жніва ва ўзмоцненым рэжыме працуе інспекцыя дзяржпажнагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўнікі  МНС абавязкова наведваюць зернетакі і збожжасховішчы, аглядваюць камбайны і іншую тэхніку, занятую  на жніве, праводзяць дадатковыя інструктажы з адказнымі работнікамі ў гаспадарках, механізатарамі. Нядаўна адбыўся  чарговы  такі рэйд.

 На мехдвары СВК  “Аброўскі”   рамантуецца камбайн, паломка не сур’ёзная і праз некаторы час камбайн выйдзе ў поле. Як паказала праверка гэты камбайн, як і шэсць другіх, занятых на жніве паблізу вёскі Аброва, забяспечаны сродкамі пажаратушэння. Аднак, назіраюцца недахопы па іх эксплуатацыі. Каля працуючых камбайнаў нясе вахту трактар з прычапной ёмістасцю з вадой і прыстасаванай ручной мотапомпай. На зернетаку ў гэтай гаспадарцы  маецца шэраг недахопаў. Перасоўная збожжасушылка, зернесклады не забяспечаны сродкамі пажаратушэння ў поўнай меры, не адрамантавана маланкаахова. Адна з дзвюх скрынь для пяску разламана, пясок зарос  бур’янам ( на здымку 1).

На зернесушыльным комплексе СВК “Мічурынск” перасоўная сушылка італьянскай вытворчасці не забяспечана сродкамі пажаратушэння. І толькі пасля заўвагі,  каля яе з’явілася куча пяску.  Відавочна падцяканне паліва. Мякіна і іншыя адыходы сушкі зерня не ўбіраюцца. Зернесклады не забяспечаны вогнетушыцелямі, а маланкаахова не адрамантавана. Наўкол аператарскай безліч цыгарэтных акуркаў, пустых пачак з-пад цыгарэт, а  непадалёку спецыяльна абсталяванае і абазначанае месца для курэння. Работнікі збожжасушыльнага комплексу не  ведаюць свае абавязкі на выпадак пажару, блытаюцца ў адказах. Не пабачылі тут ні журналаў рэгістрацыі інструктажоў па пажарнай бяспецы, ні саміх інструкцый. На вагавай зваршчык распачаў зварачныя работы, і пры гэтым месца не забяспечана сродкамі тушэння агню. На пад’ездзе да поля з валкамі саломы спынілі трактар з прэспадборшчыкам. Выявілася, што вогнетушыцель на падборшчыку старой зарадкі.

На полі за вёскай Глінная працуе шэсць камбайнаў. Усе забяспечаны неабходным наборам сродкаў пажаратушэння і апытаные механізатары могуць іх скарыстць. Прыкрыцце працуючым камбайнам забяспечвае малакавоз, запоўнены вадой з ручной мотапомпай. На пачатку  для падачы вады скарыстоўваўся звычайны палівачны шланг, але літаральна праз 15-20 хвілін пасля  заўваг яго замянілі на спецыяльны пажарны рукаў, а сам малакавоз абсталявалі вогнетушыцелем. Памяшканні зернетока не забяспечаны вогнетушыцелямі, а іх у гаспадарцы дастаткова: гэта выглядае болей, чым абсурдна.

На пад’ездзе да вёскі Святая Воля з боку Турной на полі спынілі два трактары з прэспадборшчыкамі. Адзін з іх не забяспечаны сродкамі пажаратушэння, на другім новенькім прэспадборшчыку ёсць парашковы вогнетушыцель, аднак ён ніяк не замацаваны, а пакуль застаецца прыціснуты катушкамі шпагату

для рулонаў (на здымку 2).

 Тэхнічныя непаладкі рулоннага прэспадборшчыка сталі прычынай яго ўзгарання на полі паблізу в. Доўгая СВК “Пагор’е”. У выніку  новенькі агрэгат выйшаў са строю на некаторы час. Гарэнне было ліквідавана вогнетушыцелямі. Знішчана 0,5 тоны  саломы. Трактар “МТЗ-1221” не пашкоджаны.

На зернетаку ў СВК “Святая  Воля” назіраем укамплектаваныя пажарныя шчыты, скрыні з пяском. Вогнетушыцелі размеркаваны па ўсіх будынках і памяшканнях комплексу, а ўсе тут працуючыя маюць неабходныя навыкі дзеянняў пад час магчымага ўзгарання.

У  большасці гаспадарак раёна камбайны працуюць згрупіравана, адразу некалькі на адным полі, што дае магчымасць забяспечыць іх захаванасць і прыкрыцце спецтэхнікай для пажаратушэння. Аднак не вырашана пакуль пытанне прыкрыцця працуючых камбайнаў у СВК “Любішчыцы”,  СВК “Падстарынь”.

Генадзь Лемяшэўскі, намеснік начальніка па дзярдпажнагляду райаддзела па НС,

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий