Напярэдадні ацяпляльнага сезона... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Напярэдадні ацяпляльнага сезона...

6 октября 2016 - Александра Джежора
article2718.jpg

 Работнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС праяўляюць павышаную ўвагу да стану ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання  найперш у дамах ветэранаў  вайны,   адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў і шматдзетных сем’яў, а таксама асоб, злоўжываючых спіртнымі напоямі.

Адзін з такіх маніторынгаў супрацьпажарнага стану жылля правёў ст. інспектар ІНіП райаддзела па НС Павел Церашчук у вёсках Стайкаўскага сельсавета. У большасці грамадзян праведзены бягучыя рамонты печаў (яны атынкаваныя, пабеленыя), дзе не ставала, на падлозе прыбітыя бляшаныя лісты, ачышчаныя ад сажы і атынкаваныя дымаходы. У полі зроку работніка службы МНС па-ранейшаму застаецца і стан устаноўленых аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Аднак, трапляюцца яшчэ і такія гаспадары, хто неабаснавана марудзіць з работамі, накіраванымі на паляпшэнне супрацьпажарнага стану  свайго жылля. Да такіх даводзіцца прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Зрэшты, кожны грама-
дзянін павінен усведамляць, што цяпло ў яго хаце павінна быць бяспечным.

Адпаведна з планам правядзення работ па рамонце (замене)  электрычнай праводкі ў дамах адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і шматдзетных сем’яў выкананы адпаведны аб’ём работы.

Так, цалкам заменена электрычная праводка ў дамах адзінокай жыхаркі в. Доўгая Быценскага сельсавета В. Г. Юркевіч, адзінокай жыхаркі аг. Даманава, інваліда 1-й групы М. Р. Зарэцкай, адзінокага жыхара в. Харошча М. П. Сіткевіча, адзінокай пенсіянеркі з в. Жамайдзякі  Я. У. Варабей, іншых грамадзян.

Выкананыя работы былі прыняты індывідуальна па кожным асобна ўзятым доме прадстаўнікамі райаддзела па НС і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўваня насельніцтва.

Валерый МОЛАШ, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий