Не пакідайце дзяцей без нагляду! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Не пакідайце дзяцей без нагляду!

article1080.jpg

Аб недапушчэнні пакідаць малых дзяцей без нагляду нават на кароткі прамежак часу і аб узрастанні колькасці пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнем гаворыцца і пішацца дастаткова много. Дастаткова для таго, каб бацькі, дзядулі і бабулі, а разам і ўсе дарослыя нарэшце задумаліся наколькі гэта сур’ёзна.

Пацвярджэнне таму,  нядаўнія пажары, агонь якіх разгараўся з дзіцячых рук. Селета толькі ў красавіку-маі зарэгістрвавана тры такія вогненыя здарэнні (летась на працягу года было шэсць) і гэта яшчэ да пачатку школьных канікул, калі пэўная колькасць дзяцей бяссэнсоўна бадзяецца па вуліцах і дварах. Такія пажары здараліся ў Даманаве, Падстарыні і Магіліцах.

8-гадовы Антон з в. Магіліцы  пагуляў з запалкамі на гарышчы гаспадарчага хлява, пакуль адтуль не шуганула буйное полымя. Варта зазначыць, што хлопчык без перашкод авалодаў запалкамі (па словах бацькоў раней ён зусім не цікавіўся запалкамі), а самі бацькі ў гэты час былі дома ў хаце. Сам хлопчык перапужаны ўчыненым пажарам залез пад канапу і праляжаў там з гадзіну.

 Дома знаходзілася на момант пажару і бабуля Даманаўскага юнага падпальшчыка, і бацькі малога свавольніка з Падстарыні.

Вось і атрымоўваецца, што насуперак усім папярэджанням наконт небяспекі гульні дзяцей з агнем, бацькі некаторых дзяцей на дзіва заспакоены і моцна рызыкуюць здароўем і жыццём сваіх дзяцей. Вось толькі каб жа не спазніцца з выхаваннем падрастаючага пакалення.

Не пакідайце дзяцей без нагляду. Растлумачце ім, наколькі небяспечны і непрадказальны агонь. Навучыце дзяцей правільна дзейнічаць у выпадку магчымага пажару.

Валерый Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий