Не жартуйце з агнём! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Не жартуйце з агнём!

27 августа 2015 - Александра Джежора
article1918.jpg

На тэрыторыі раёна захоўваецца анамальная засуха. З-за недахопу вільгаці перасохла не толькі трава, жаўцее і ападае лісце з дрэў.  У раёне дзейнічае забарона на наведванне лясоў. А значыць, што кожны жыхар павінен быць пільным пры абоходжанні з агнем і яго крыніцамі. Аднак здраецца і зваротнае.

Так, пенсіянер з в. Дабрынёва ўчыніў пажар ў сваёй вёсцы, у выніку якого пацярпелі тры гаспадарчыя пабудовы на сядзібе суседзяў. Незразумела толькі, знарок ці наўмысна мужчына падпаліў сухую траву на сваім двары, а па ёй падганяемае ветрам полымя імгненна перакінулася на агарод суседкі, спрытна абыходзячы радкі бульбы на агародзе нядбайнага гаспадара. Пры гэтым яго ўласны двор зусім не пацярпеў. Па плямах выгараўшай травы на падворку пенсіянера можна меркаваць, што ён паліў траву, рызыкуючы  распаліць пажар. І ён усё ж здарыўся.

Вяскоўцы было памкнуліся патушыць агонь самастойна з дапамогай венікаў і рыдлёвак, ды дзе там – давялося клікаць выратавальнікаў. Але пабудовы тым не меней пацярпелі ад агню.

А яшчэ выратавальнікі ліквідавалі гарэнне перасохлага сена на корані паблізу вёскі Яглевічы, непадалёк СДК агр. Даманава, у в. Кушняры, дзе мясцовы жыхар распаліў вогнішча, каб спаліць непатрэбную вопратку, а калі агонь па траве рушыў да гаспадарчага хлява, то пачаў прасіць паратунку ў выратавальнікаў.

Шаноўныя жыхары раёна! Захоўваёце пільнасць і абачлівасць пры абыходжанні з агнем у пару такой вось анамальнай засухі.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий