Нявыдуманая гісторыя — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Нявыдуманая гісторыя

10 сентября 2015 - Александра Джежора
article1982.jpg

Тое, што адбываецца на працягу апошніх гадоў з адным з жыхароў раёна не паддаецца ніякаму тлумачэнню і лагічнаму меркаванню. Пачынаючы з 2009 года мужчына перажыў шэсць пажараў.

Напачатку, жывучы яшчэ разам з маці, на асабістым падворку вечарам згарэў гаспадарчы хлеў разам з хатняй птушкай. Тым жа летам гаспадарка праз пажар пазбавілася яшчэ аднаго хлява, на гэты раз разам з каровай. Віноўнікам абодвух здарэнняў аказалася уласная неахайнасць мужчыны пры курэнні.

Праз некаторы час ён разам з жонкай і сынам пераязджае жыць да цешчы ў іншую вёску. І … зноў два пажары: згараюць гаспадарчыя пабудовы.

Сям’я, к таму часу ўжо з чатырмя дзецьмі перасяляецца ў той жа вёсцы ў хату сваякоў. Два гады таму ў хаце зноў здараецца пажар, полымя якога моцна пашкодзіла жылы пакой. На дапамогу шматдзетнай сям’і прыйшлі аднавяскоўцы. Дапамагалі хто грашыма, хто рэчамі. У хаце быў зроблены рамонт, заменены вокны.

Сёлета ў  ліпені моцным ветрам пад час навальніцы быў сарваны шыфер з даху жылога дома гэтай жа сям’і. Дах адрамантавалі, а праз два тыдні а чацвёртай гадзіне ночы зноў у навальніцу ад удару маланкі загарэўся дом. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя выратавальнікамі намаганні, агонь паспеў знішчць дах дома, пашкодзіць яго сцены, а разам і ўсю маёмасць у хаце.

На шчасце, ніхто не пацярпеў, бо сям’я начавала ў бабулі.

Наогул, пажары адбываліся па розных прычынах. Аднак патлумачыць гэты ланцужок сумных падзей у жыцці мужчыны, знайсці нейкую заканамернасць немагчыма. Зусім не зразумела, за якія такія “заслугі” ён церпіць гэтакія пакаранні ці выпрабаванні лёсам, бо ў дадзеным выпадку адной толькі ўласнай абачлівасці яўна не дастаткова.

 

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.

ХХХ

 

Небесные покровители пожарных

С давних времен пожарные считают своей покровительницей и заступницей икону Божьей матери «Неопалимая Купина». Защитница от огня с 17 века считается одной из наиболее почитаемых святынь, ведь испокон веков пожар является настоящим бедствием для народа. Сегодня икона Божьей Матери «Неопалимая Купина» – символ пожарной службы и защитница всех огнеборцев Беларуси. Согласно поверьям, “Неопалимая Купина” так же защищает жилье от пожара. Иметь в доме или квартире икону “Неопалимая купина” считается просто необходимым. Рассказывают, что в случае пожара при сильном ветре достаточно обойти горящий дом с иконой в руках и проговорить молитву, как ветер утихает и бороться с пожаром становится значительно легче.

 

Молитва иконе "НЕОПАЛИМАЯ КУПИНА":

 

 

Иже в Купине, огнем горящей и несгораемей,

 

 

 

показавый Моисеови Пречистую Твою Матерь, Христе Боже,

 

 

 

огнь Божества неопальне во чреве Приймшую

 

 

 

и нетленну по Рождестве Пребывшую,

 

 

 

Тоя молитвами от пламене страстей избави нас

 

 

 

и от огненных запалений град Твой сохрани,

 

 

 

яко Многомилостив. Аминь.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий