Па выніках фестывалю "Бяспечнае дзяцінства" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Па выніках фестывалю "Бяспечнае дзяцінства"

26 сентября 2016 - Александра Джежора
article2698.jpg

 

У мэтах удасканалення формаў і метадаў работы з дзецьмі дашкольнага ўзросту па кірунку  бяспечнай жыццядзейнасці, стварэння дадатковых умоў  для выхавання культуры бяспекі, распаўсюджання педагагічнага вопыту работы  па выхаванню культуры бяспечнасці жвццядзейнасці выхаванцаў дашкольных устаноў адукацыі з 22 жніўня  па 16 верасня ў раёне праходзіў першы этап рэспубліканскага фестывалю па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці “Бяспечнае дзяцінства”.

Конкурсныя мерапрыемствы першага (раённага) этапа фестывалю праводзіліся па наступных намінацыях: “Куток бяспекі для дзяцей”, “Дыдактычная гульня”, “Работа з бацькамі” і “Вуснамі дзіцяці”.

Удзел ва ўсіх чатырох конкурсных намінацыях прынялі 12 устаноў дашкольнай адукацыі, гэта ўсе дзіцячыя садкі райцэнтра, а таксама ДУА “Косаўскі яслі-сад”, ДУА “Целяханскі яслі-сад №2”, ДУА “Целяханскі яслі-сад №3”, ДУА “Быценскі дзіцячы сад”, ДУА “Волькаўскі дзіцячы сад” і ДУА “Аброўскі дзіцячы сад”. Большасць устаноў дашкольнай адукацыі падалі заяўкі на ўдзел у адной-двух конкурсных намінацыях.

Па выніках раённага этапа фестывалю  прызёрамі ў намінацыі “Куток бяспекі”  прызнаны ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы” (першае месца), ДУА “Яслі сад №4 г. Івацэвічы”, ДУА “Целяханскі дзіцячы сад №3” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

У намінацыі “Дыдактычная гульня” першае месца зноў-такі прысуджана  ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”. Другое і трэцяе месцы адпаведна ў ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Такім жа чынам вызначыліся  прызавыя месцы і ў намінацыі “Работа з бацькамі”.

У намінацыі “Вуснамі дзіцяці” першае месца аднагалосна конкурснае журы прысудзіла ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”, другое месца ў ДУА “Яслі-сад №3 г. Івацэвічы”, а трэцяе месца падзелена паміж ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” і ДУА “Целяханскі дзіцячы сад №2”.

Паколькі найбольшая колькасць першых месцаў фестывалю належыць ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы” (кіраўнік Л.І. Сцепанчук), то пераможцам раённага этапу прызнана менавіта гэтая ўстанова дашкольнай адукацыі. ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”, альбо, як прывычней завуць яго гараджанне – дзіцячы сад “Іскрынка” прадставіць наш раён на абласным этапе фестывалю. Вынікі яго будуць падведзены напрыканцы кастрычніка.

Пераможцы раённага этапа  таксама будуць адзначаны Дыпломамі і падарункамі, якія прыйдуцца да спадобы маленькім выхаванцам.

Нагадаю, што арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. А ладзіцца сам фестываь  у выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий