Па выніках года — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Па выніках года

1 февраля 2016 - Александра Джежора
article2232.jpg

Выніковае пасяджэнне назіральнай камісіі пры Косаўскім гарвыканкаме адбылося пры ўдзеле першага намесніка начальніка Івацэвіцкага РАНС Віталія Дыдышка. З дакладам-справаздачай аб праведзенай на працягу мінулага года пажарна-прафілактычнай працы прадстаўнікамі гарадской назіральнай камісіі выступіла старшыня гарвыканкама Марыя Люндышава.
 На працягу мінулага года ў г. Косава не было зарэгістравана ніводнага пажару. Аднаму з адзінокіх гараджан была заменена электраправодка ў доме і ўстаноўлены новы АПА, акрамя таго,  праведзена замена элементаў сілкавання  АПА, раней устаноўленых у дамах і кватэрах грамадзян, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама шматдзетных сем'яў.
Віталій Дыдышка у сваім выступленні прывёў статыстычныя дадзеныя пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі раёна ў мінулым годзе, а таксама расказаў  пра выпадкі пажараў з трагічным зыходам. Пры гэтым ён адзначыў станоўчую дынаміку ў працы назіральнай камісіі Косаўскага гарвыканкама. Тут добра наладжана пажарна-прафілактычная работа і на прамысловых прадпрыемствах горада (ААТ «Косаўскае МПО», ТАА «Компас-мэбля»), ва ўстановах адукацыі. Да прыкладу, у ДУА «Косаўская СШ» больш за 20-ці гадоў плённа працуе КЮВП «Саламандра», чыя дзейнасць накіравана на папярэджанне пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём. У гэтым жа кірунку працуе і калектыў ДУА «Яслі-сад г. Косава «Лясная казка», дзе для больш дасканалага навучання дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці не толькі абсталяваны тэматычныя куткі для дзяцей і іх бацькоў, але і цэлы 
​​пакой па пажарнай бяспецы, дзе выхаванцы  праводзяць нямала часу. У цэлым праца назіральнай камісіі пры Косаўскім гарвыканкаме прызнана здавальняючай.
Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий