Па выніках маніторынга... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Па выніках маніторынга...

12 апреля 2016 - Александра Джежора
article2388.jpg


   Каб пажараў у жылых дамах і кватэрах было як мага меней, івацэвіцкія выратавальнікі прадпрымаюць мноства розных прафілактычных мерапрыемстваў. Самым эфектыўным па сённяшні дзень застаецца маніторг (праверка) жылля з мэтай выяўлення парушэнняў патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі і хутчэйшага іх выпраўлення. У cёлетнім красавіку маніторынг жылля грамадзян праходзіць у рамках пажарна-прафілактычнай рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”.

            Усяго на працягу трох  месяцаў 2016 года выратавальнікі агледзелі 2479 жылых дамоў і кватэр, мерам пажярнай бяспекі ў ходзе праверак жылля праінструктавана 4016 чалавек (напэўна, усе яны пачалі ставіцца болей абачліва пры абыходжанні з агнём). Наведалі выратавальнікі 637 дамоў, у якіх жывуць адзінокія і адзінокапражываючыя састарэлыя грамадзяне.

          Маніторынгі жылых дамоў ажыццяўляюцца работнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па НС нават у выхадныя дні, бо далёка не заўсёды магчыма застаць дома таго ці іншага грамадзяніна. Днямі першы намеснік начальніка райаддзела па НС Віталій Дыдышка наведаў адпаведныя катэгорыі жыхароў вёсак Заполле і Бялавічы Квасевіцкага сельвыканкама.  Выяўленыя парушэнні характэрныя і паўтараюцца: няспраўная электраправодка, падключэнне электрапрыбораў праз няспраўныя штэпсельныя раз’ёмы, паленне печаў з расчыненымі дзверкамі і складванне дроў на падлозе перад тапліўнікам, дзе паліцца, загрувашчанне гарышчаў згаральнымі матэрыяламі. Дарэчы, назіраецца і станоўчая тэндэнцыя да выпраўленння становішча: у тых 2479 правераных дамах выяўлена толькі 74 парушэнні правілаў пажарнай бяспекі.  Значыць,  большасць грамадзян ставяцца да сваёй бяспекі ўважліва, патрабавальна. Усім бы жыць так бяспечна. Аднак,  на працягу трох месяцаў зарэгістравана 11 пажараў і ўсе яны – ў прыватным жылым сектары грамадзян.

            Дарэчы, у перыяд правядзення акцыі “За бяспеку разам” кожны жыхар раёна па сваім жаданні можа звярнуцца ў райаддзел па НС для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго дома ці кватэры.

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий