Пачалі канікулы з экскурсіі ў ПАВЧ №1 — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пачалі канікулы з экскурсіі ў ПАВЧ №1

article3208.jpg

 Першымі сёлетнім летам з экскурсіяй наведалі ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС хлопчыкі і дзяўчынкі з ліку вучняў пачатковых класаў летняга прышкольнага аздараўленчага лагера “Сонейка” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Сустрэча школьнікаў з выратавальнікамі прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!”.

Для ўсіх трох атрадаў экскурсія пачыналася з так званага цэнтра аператыўнага кіравання – менавіта таго месца, куды зыходзяцца ўсе трывожныя выклікі аб дапамозе  з усіх куточкаў раёна. Тут рабяты прыпомнілі і нумары выклікаў выратавальнікаў, і паслядоўнасць падачы інфармацыі. Далей рабяты агледзелі тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне выратавальнікаў. Тут жа мелі магчымасць прымераць асобныя рэчы баявой вопраткі пажарных, пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля і здзейсніць сваю мару: сфатаграфавацца разам з сябрамі ці то ў пажарнай машыне, ці то ў баявой касцы, ці з выратавальным кругам у руках.

Каб за летні перыяд дзеці не забылі пра  меры перасцярогі, то з імі зноў такі была праведзена тэматычная гутарка, якая болей нагадвала дыялог, дзе інспектар ГПіУГ райаддзела пытаўся, а дзеці давалі адказы. Былі і тэматычныя гульні, супрацьпажарная віктарына, прагляд тэматычных, абучаючага напрамку мультфільмаў. Да прыкладу, рабятам з карцінак з выявай прадметаў вопраткі трэба было абраць тыя, якая вопратка найлепш падыходзіць для паходу ў лес і скласці адпаведны камплект адзення. Было і заданне, калі з растаўленых у хаатычным парадку літар патрэбна было скласці слова супрацьпажарный тэматыкі.

Кожны з рабят, хто  здолеў праявіць свае веды асноў бяспечнасці жыццядзейнасці атрымаў прызы: дзіцячыя часопісы “Нязнайка” і “Саша і Маша”, а таксама буклеты “Бяспечнае дзяцінства”, “Геаметрыя бяспекі” і іншыя павучальныя выданні. Рабяты пакідалі райаддзел па НС задаволеныя, а выратавальнікі на развітанне пажадалі ім бяспечных канікул.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзнла па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий