Пад дэвізам пажарабяспечнасці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пад дэвізам пажарабяспечнасці

article3993.jpg

 У гаспадарках раёна  вядзецца нарыхтоўка кармоў. Ужо назапашаны першыя дзесяткі, а ў некаторых гаспадарках і сотні тон сенажу. Даволі спрыяльныя ўмовы надвор’я склаліся і для нарыхтоўкі сена. Праўда, спякота не на карысць развіццю і далейшаму росту траў. Тым не меней, у аграрыяў распачалася даволі напружаная пара корманарыхтовак.

Вельмі важна ў пагоні за тонамі кармоў не забывацца на пажарабяспечнасць корманарыхтовак. А каб дапамагчы вяскоўцам, падказаць і падвучыць, прадстаўнікі ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС праводзяць маніторынгі аб’ектаў сельгасвытворчасці і тэхнікі, задзейнічанай у корманарыхтоўчай кампаніі.

Інспектары ІНіП райаддзела па НС Віталій Ільчук і Уладзіслава Пархомік наведалі днямі ААТ “Целяханы-агра” і ААТ “Любішчыцы”.

Тут былі агледжаны і тэхніка, і прычапныя механізмы. Выратавальнікі пераканаліся ў іх спраўнасці і пажарабяспечнасці. Уся тэхніка ў наведаных гаспадарках забяспечана вогнетушыцелямі, а, дзе патрэбна, спраўнымі іскрагасільнікамі.

Нягледзячы на тое, што ў гаспадарках і з навучаннем па праграме ПТМ парадак, а механізатары і ўсе іншыя сельгасвытворцы, якія маюць дачыненне да корманарыхтоўкі, могуць правільна іх скарыстаць і маюць усе неабходныя навыкі па дзеяннях у выпадку ўзнікнення ўзгарання па якой-небудзь прычыне, прадстаўнікі раённай службы выратавання правялі з імі дадатковыя супрацьпажарныя інструктажы.

Цяпер неабходна на працягу ўсяго сезона корманарыхтоўкі і паследуючай уборкі ўраджаю ўьрымоўваць стан проціпажарнай бяспекі на належным ўзроўні. Нарыхтоўка кармоў у гаспадарках раёна павінна цалкам  прайсці пад дэвізам пажарабяспечнасці.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий