Падчас апошняга этапа акцыі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Падчас апошняга этапа акцыі

article2287.jpg


Чацвёрты этап рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “Бяспека – у кожны дом!” прайшоў у самым мнагалюдным у Івацэвічах – пляцоўцы перад гандлёвым домам “Еўраопт”. Удзельнікі акцыі – супрацоўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС і актывісты раённага аддзялення БМГАВП з ліку сямікласнікаў ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”.

Юныя выратавальнікі разам з выратавальнікамі-прафесіяналамі напаміналі жыхарам і гасцям горада аб важнай неабходнасці пастаянна выконваць проціпажарныя патрабаванні: на рабоце і дома, і не меней галоўнае патрабаванне – вучыць з самага ранняга ўзросту бяспечнай жыццядзейнасці сваіх дзяцей. Тут жа яны распавядалі аб апошніх выпадках пажара, якія здарыліся ў раёне, аб пажарах з гібеллю людзей. Грамадзянам нагадвалі неабходныя правілы пажарнай бяспекі ў паўсядзённым быце, заклікалі быць пільнымі і абачлівымі. Кожная сустрэча-гутарка з грамадзянамі заканчвалася ўручэннем ім тэматычных лістовак, буклетаў, брашур.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий