Падчас канікулаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Падчас канікулаў

4 апреля 2017 - Александра Джежора
article3066.jpg

 Вучні пачатковых класаў ДУА "Даманаўская СШ” у перадапошні дзень вясновых школьных канікулаў наведалі з экскурсіяй ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС.

Тут іх сустрэў начальнік ПАВЧ Дзяніс Кузняцоў. Ён азнаёміў рабят з працай выратавальніка-пажарнага, а байцы ў сваю чаргу прадэманстравалі тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне, якое скарыстоўваюць для выратавання людзей з розных небяспечных для жыцця і здароўя сітуацый.  Дзяніс Васільевіч нагадаў рабятам аб небяспецы дзіцячай гульні з агнём, расказаў аб вялікай і непапраўнай шкодзе выпальвання сухой травы і іншай расліннасці. Дадаткова разгледзелі дзеянні школьнікаў пры пажары ў школе і дома, сродкі пажаратушэння.

Таксама рабяты наведалі заняткі дзяжурнага каравула часці. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць агледзець выставу творчых дзіцячых работ раённага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

Зацікавіла школьнікаў і сама тэрыторыя ПАВЧ (на здымку). Тут пачалося ледзь ці не бясконцае фатаграфаванне: з возам з усталяванай помпай, драўлянымі скульптурамі, выявамі дэльфінаў над вадаёмам…

Валерый  Молаш, ст. інспектар ГПіУГ райаддела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий