Павучальныя экскурсіі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Павучальныя экскурсіі

article3219.jpg

 Акцыя “Канікулы без дыму і агню!” упэўнена крочыць па дзіцячых аздараўленчых летніках Івацэвіцкага раёна. У гэты перыяд не толькі прадстаўнікі раённай службы МНС наведваюць адпачываючых у летніках школьнікаў і дашкольнікаў, але і самі дзеці разам з педагогамі і выхавацелямі прыходзяць у пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні, каб бліжэй пазнаёміцца з работай і бытам выратавальнікаў.

Так, хлопчыкі і дзяўчынкі з лагера “Спартыўныя надзеі” ДУА “Яслі-сад №4 г. Івацэвічы”  таксама пабывалі ў ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС. Даспадобы прыйшлася ім праведзеная начальнікам ПАВЧ Дзянісам Кузняцовым пазнавальная экскурсія. Падчас  яе  дзеці даведаліся куды канкрэтна трапляюць усе выклікі аб дапамозе, калі людзі трапілі ў бяду і набіраюць ратавальны нумары 101 альбо 112. Хлопчыкі і дзяўчынкі  з цікавасцю агледзелі рознага прызначэння аўтамабілі, з радасцю прымяралі на сябе яшчэ пахнучыя дымам баявыя каскі ратавальнікаў і кожны хацеў  пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля. У гэты дзень  адбылася і прафілактычная гутарка, у ходзе якой малым напомнілі аб небяспецы гульні з агнём і аб іншых дзіцячых лёгкамысных свавольствах, якія нярэдка маюць сумны фінал як для саміх дзяцей, так і для іх бацькоў. А яшчэ выхаванцы дзіцячага садка актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, кшталту “Патэлефануй пажарным”, “Апраніся бяспечна ідучы ў лес” і шэрагу іншых, адказвалі на пытанні віктарыны. Кожнае праяўленне ведаў АБЖ кожным хлопчыкам і дзяўчынкай было заахвочана прызамі.Напрыканцы рабяты прагледзелі новыя мультфільмы серыялу “Чароўная кніга МНС”.

Толькі за першы тыдзень работы дзіцячых летнікаў Івацэвіцкую ПАВЧ №1 наведалі дзеці з  ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”, ДУА “В. – Аброўская СШ” і ДУА “Косаўская СШ”, а таксама выхаванцы дашкольных дзіцячых устаноў ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад г. Косава”.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий