Пажар у Манцютах — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пажар у Манцютах

28 ноября 2013 - Александра Джежора
article746.jpg


Каля трох гадзін дня 27 лістапада жыхары вёскі Манцюты выявілі пажар у хаце аднавяскоўца Уладзіра К. Імгненна збегліся да гарэўшай хаты, неадкладна выклікалі выратавальнікаў, а двое мужчын памкнуліся ў гарэўшую хату. Адтуль яны вынеслі сужыцельку гаспадара гарэўшага дома Галіну Б., 1962 года нараджэння.

 Выявілася, што жанчына не пацярпела, а яе амаль непрытомны стан абумоўлены моцным алкагольным ап’яненнем. Гаспадар дома, 1959 г.н. выбраўся самастойна, без пабочнай дапамогі. Аднак з апёкамі 1-3-й ступеняў цяжкаці патыліцы і спіны ён шпіталізаваны брыгадай “хуткай дапамогі” і змешчаны на лячэнне ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы.

Сумеснае распіццё спіртных напояў закончылася трагічна для стрыечнага брата сужыцелькі гаспадара, 1957 г.н. Яго абгарэлае цела было знойдзена пад час тушэння пажару звяном газадымаахоўнай службы ў адным з жылых пакояў на падлозе каля вакна (магчыма ён спрабаваў выбрацца праз акно, але так і не здолеў уратавацца) пад абваленымі абгарэўшымі будаўнічымі канструкцыямі драўлянага дома. Агнём амаль знішчаны дах дома і прыбудаванага да яго гаспадарчага хлява, моцна абгарэла ўнутранае аздабленне сцен, знішчана маёмасць у хаце.

Па папярэднім дадзеным ёсць меркаванне, што прычынай пажару стала неахайнае курэнне гаспадара, які знаходзіўся на момант ўзнікнення пажару у стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Шаноўныя жыхары вёсак! Відавочна, што злоўжыванне спіртнымі напоямі, якія найчасцей прадстаўлены танным віном ці моцнай вадкасцю ўласнай вытворчасці, становіцца звыклай з’явай.  Калі заўважаеце, што ваш сваяк, добры знаёмы ці проста сусед літаральна што называецца “не прасыхае” і ў дабавак многа курыць, біце трывогу, падвойце ўвагу да яго існавання, якое часам цяжка назваць і жыццём. Ведайце, што пры групавым распіцці алкагольных напояў і курэнні вялікая рызыка і групавой гібелі. Беражыце сябе і тых, хто побач.

 Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіН райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий