Пажар у Турной — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пажар у Турной

article1726.jpg


Каля апоўначы на 24 мая жыхары в. Турная выявілі пажар ў доме свайго аднавяскоўца, які жыў разам з пляменнікам. Прачнуліся суседзіт  ад трэску шыферу гарэўшага даху ды зарава ў паўнеба. Неадкладна выклікалі пажарных.

 На момант іх прыезду драўляны дом гарэў знутры, а дах быў цалкам ахоплены полымем. У хаце жылі двое мужчын: гаспадар, 1955 года нараджэння, які працуе ў мясцовым СВК і яго нідзе не працуючы пляменнік, 1971 г.н. Малодшы меў схільнасць да злоўжываннія спіртнымі напоямі і курыў, быў на ўліку ў мясцовым сельвыканкаме, як злоўжываючы алкаголем. Мінулай зімой ён лячыўся ў абласной псіхіятрычнай бальніцы. Яго неадэкватныя паводзіны напярэдадні занепакоілі гаспадара і той сышоў з хаты, каб не ўскладняць сітуацыю.

Пад час ліквідацыі пажару звяном газадымаахоўнай службы на падлозе ў жылым пакоі было знойдзена целя 44-гадовага пляменніка гаспадара згарэўшай хаты без усялякіх прыкмет жыцця. Мужчына загінуў.

Прычына здарэння высвятляецца. Але існуе верагоднасць, што сам загінуўшы і з’явіўся віноўнікам пажару і ўласнай гібелі.

З пачатку года гэта ўжо другая ахвяра пажару ў нашым раёне. Нагадаю, што летась агонь пазбавіў жыццяў восем нашых землякоў.

Валерый Молаш, ст. інспектар групым прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий