Перамаглі вучні ДУА "Любішчыцкая СШ" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Перамаглі вучні ДУА "Любішчыцкая СШ"

article3828.jpg

 Чарговы адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў сярэдніх школ прайшоў у актавай зале ДУА “Любішчыцкая СШ”.

На гэты раз свае веды па асновах бяспечнасці жыццядзейніцтва, а таксама творчыя здольнасці, эрудыцыю і дасведчанасць з мэтай назвацца лепшымі юнымі вогнеборцамі дэманстравалі вучні сярэдніх школ Івацэвіцкай (прыгараднай) зоны: каманда “Юныя пажарныя з ДУА “Воленская СШ”, каманда “СОС” ДУА “Яглевіцкая СШ” і тры каманды з аднолькавай назвай “Агеньчык” прадстаўлялі ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Стайкаўская СШ” і ДУА “Падстарынская СШ”.

Конкурснае журы толькі прагледзеўшы візітныя карткі каманд (Прывітанне) адразу ж адзначыла прысутнасць у выступленнях каманд новага, больш сучаснага, а недзе нават і крэатыўнага падыходу. Параўнальна роўна ішлі каманды і на працягу першых чатырох конкурсных заданняў. Аднак,  далей нехта не справіўся з тэарэтычным заданнем конкурсу капітанаў каманд, нехта не надаў належнай увагі маленечкай бутэлечкі з аміяком у “аптэчцы” пры аказанні першай медыцынскай дапамогі “пацярпеламу на пажары”, а менавіта з яго і патрэбна было пачынаць дапамагаць пацярпеламу.

У выніку першае месца ў гэтым адборачным туры з выніковай адзнакай у 24,5 балаў заняла каманда “Агеньчык” ДУА “Любішчыцкая СШ” у складзе Наталлі Галушкі (капітан каманды), Назара Крысюка, Надзеі Доўсты, Дзімы Раманюка, Дзяніса Асіпіка і Кацярыны Дзем’яновіч. Другю прыступку пераможнага п’едэстала заняла каманда “Юныя пажарныя” ДУА “Воленская СШ” і гэта з улікам складу каманды ў пяць чалавек, замест шасці, бо адна ўдзельніца каманды літаральна напярэдадні спаборніцтваў захварэла. Трэцяе месца журы прысудзіла “Агеньчыку” з ДУА “Стайкаўскай СШ”, каманда некалькі гадоў запар утрымоўвала першынство сярод каманд Івацэвіцкай зоны. А вось каманды з ДУА “Яглевіцкая СШ” і ДУА “Падстарынская СШ” з аднолькавай колькасцю 20 балаў падзялілі чацвёртае месца. Дарэчы, удзельнікі гэтых каманд не справіліся з заданнем конкурсу “Зразумей мяне”, што дазволіла б зарабіць яшчэ 1 бал. У выніку у якасці суцяшальнага прыза прадстаўнікі гэтых дзвюх каманд змаглі задаволіцца толькі шакаладкамі.

Каманды ж, заняўшыя прызавыя месцы ўзнагароджаны Граматамі аддзелаў па НС і адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а кожны ўдзельнік каманды атрымаў каштоўны падарунак.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий