Перамагла каманда "Агенчык" з СШ №3 г.Івацэвічы — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Перамагла каманда "Агенчык" з СШ №3 г.Івацэвічы

article1700.jpg

 

Каб пазбегнуць розных надзвычайных здарэнняў па віне малалетніх дзяцей пад час летніх канікулаў, выратавальнікі зноў і зноў засяроджваюць увагу дзяцей і педагогаў на строгім і няўхільным выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Асновы бяспечнай жыццядзейнасці даволі эфектыўна вывучаць метадам гульняў і конкурсаў. Пацвярджэнне сказанаму – конкурс юных знаўцаў пажарнай справы, які адбыўся ў актавай зале ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды чацвёртакласнікаў “Выратавальнікі” (ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”), “Агеньчык” (ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”) і “Агеньчыкі” (ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”).

 

Напачатку каманды прапанавалі на агляд кампетэнтнага журы свае “Візітоўкі”, самаробкі і сценгазеты, якія адлюстроўвалі дзеянне юных выратавальнікаў па папярэджанні пажараў  у дзіцячым асяроддзі сваіх школ ці мікрараёнаў. Далей быў конкурса капітанаў каманд, камплектаванне “пажарнага шчыта” і “медыцынскай аптэчкі”, вызначэнне знакаў пажарнай бяспекі, эстафета “Патушы пажар” і конкурс “Гумарэсак”. Каманды паспяхова спраўляліся з усімі заданнямі, якія прапаноўваў ім вядучы.

 

 

У выніку першае месца конкурснае журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Агеньчык” з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” у складзе чацвёртакласнікаў Жэні Молаш (капітан каманды), Данілы Сілас, Данілы Кавалеўскага, Дашы Молаш, Улада Атлыгіна і Дашы Мінюк. Каманда-пераможца (на здымку) была ўзнагароджана Граматай, кожны ўдзельнік каманды атрымаў у якасці падарунка насценны гадзіннік. А яшчэ рабяты прыехалі ў сваю школу на  сапраўдным пажарным аўтамабілі.

 

 

Другімі прыйшлі да фінішу рабяты з каманды “Агеньчыкі” СШ №4 г.Івацэвічы: Улад Ланец (капітан каманды), Антон Гуліс, Аня Коцік, Максім Малінчык, Мілана Чыж і Кацярына Кот. Трэці рэзультат па выніках спаборніцтваў належыць камандзе “Выратавальнікі” з СШ №1 г. Івацэвічы, якую прадставілі Максім Голуб (капітан каманды), Ягор Бурдзь, Мікіта Ляўчук, Каця Пушыла, Надзея Жук і Ксюша Шаўчук.

 

 

Усім камандам былі ўручаны Граматы і каштоўныя падарункі.  А яшчэ былі заснаваны Граматы і падарункі лепшаму капітану каманды і самаму артыстычнаму іграку. Лепшым капітанам каманды стаў Максім Голуб з каманды ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Журы высока ацаніла акцёрскае майстэрства прадстаўніцы “Агеньчыка” СШ №3 г.Івацэвічы  Дашы Мінюк.

 

 

Арганізатарамі дзіцячых супрацьпажарных спаборніцтваў на сцэне выступілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Спадзяемся, што праведзенае мерапрыемства станоўча паўплывае на абставіны з пажарамі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём.

 

 

А яшчэ ў гэтым  спаборніцтве адпаведна палажэнню было прапанавана прыняць ўдзел камандзе ДУА “Косаўская СШ”, але адміністрацыя гэтай установы адукацыі ў чарговы раз праігнаравала мерапрыемства супрацьпажарнай тэматыкі.

 

 

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий