Прафілактычная работа прадаўжаецца... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Прафілактычная работа прадаўжаецца...

21 февраля 2017 - Александра Джежора
article2973.jpg

 Першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка сустрэўся з калектывам стаматалагічнай паліклінікі УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ», каб  напомніць аб жыццёва важнай неабходнасці пастаяннага выканання супрацьпажарных патрабаванняў. У форме адкрытага дыялогу прайшла  пажарна-прафілактычная   гутарка ў рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!».

 Як зберагчы сваё жыццё і жыццё блізкіх ад вогненнай стыхіі, што рабіць у выпадку пажару, якія правілы пажарнай бяспекі ў жылым сектары неабходна выконваць – пра гэта распавядаў прадстаўнік райаддзела па НС. Усе прысутныя аказаліся не проста пасіўнымі слухачамі: яны  атрымалі адказы на хвалюючыя пытанні, ім былі ўручаны тэматычныя памяткі і буклеты. 

Асаблівую цікавасць заўсёды пры такіх сустрэчах выклікае паказ відэафільма на супрацьпажарную тэматыку. Асноўнай мэтай такіх сустрэч  з'яўляецца павышэнне ўзроўня культуры  бяспечнасці насельніцтва горада і раёна, папярэджанне надзвычайных здарэнняў,  выкараненне са свядомасці грамадзян бяспечнасці і абыякавасці ў пытаннях, якія прама тычацца здароўя і жыцця. Папярэджваць аб тым, што парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пагражае непрадказальнымі і небяспечнымі наступствамі, і «узбройваць» насельніцтва неабходнымі ведамі – мэта прафілактычнай працы – "дастукацца" да кожнага  грамадзяніна, змяніць свядомасць людзей адносна ўласнай бяспекі, бяспекі родных.

Віталій Салонка, начальнік ПАВП агр. Быцень.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий